Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА САНКЦЫІ ААН, ГАНДАЛЬ ЗБРОЯЙ ПРАЦЬВІТАЕ”


Віталь Тарас, Прага

(Літоўкін: ) “Я лічу, што гэта досыць звычайная сытуацыя, таму што нягледзячы на санкцыі ААН, гандаль зброяй працьвітае. Але не заўсёды гэта зброя – гэта могуць быць камплектуючыя часткі да гэтай зброі ды многае іншае. Існуе афіцыйны рынак зброі, існуе “шэры” рынак зброі, існуе чорны рынак. Вы ведаеце, што шэры рынак – гэта калі прадаюць зброю афіцыйныя дзяржаўныя арганізацыі, але ёсьць пасярэднікі, якія дамаўляюцца з заводамі на пастаўкі нейкіх запасных частак. І ёсьць чорны рынак, калі гандлююць зброяй насуперак усім пастановам урадаў і ў абыход санкцыяў ААН. І гэта заўсёды было.

Паколькі зброя эксплюатуецца, да яе патрэбныя і боепрыпасы і сродкі забесьпячэньня бою, патрэбная мадэрнізацыя гэтай зброі. Таму многія краіны на гэтым трапляюцца.Так было падчас вайны ў Пэрсдызкай Затоцы, падчас вайны на Балканах, у Афганістане. Вельмі яскравы прыклад – калі Расея адкрыта сказала, што яна падтрымлівала Паўночны Альянс у Афганістане ды пастаўляла туды зброю.

Ёсьць афіцыйныя зьвесткі, якія паведамляе ААН аб пастаўках зброі, а ёсьць неафіцыйныя, якімі валодаюць адпаведныя ведамствы, што павінны за гэтым сачыць. Але яны не заўсёды выцягваюць гэтыя зьвесткі вонкі”.

(Карэспандэнт: ) “У самых першых паведамленьнях пра затрыманьне кантрабанднага грузу ў Бэйруце падкрэсьлівалася, што ўвоз зброі ў Лібан катэгарычна забаронены з часоў грамадзянскай вайны. А наколькі істотнай застаецца роля Лібану на шляху кантрабанды зброі? І якія мэты, акрамя афіцыйных, могуць перасьледавацца падчас абвешчанага візыту туды Аляксандра Лукашэнкі?”

(Літоўкін: ) “Афіцыйныя асобы ў Лібане могуць і не заахвочваць увоз туды зброі. Але ўсё адно існуюць пасярэднікі, якія празь Лібан, праз Сырыю, цераз Ярданію, Эгіпэт, іншыя краіны Блізкага Ўсходу правозяць зброю. Вы памятаеце, як Ізраіль перахапіў цэлы карабель са зброяй, якую везьлі ў Палестыну ў разгар ізраільска-палестынскага канфлікту. І гэтая зброя была паказаная ўсяму сьвету. Таму, я думаю, бываюць тактычныя моманты, калі нешта трэба паказаць.

Я не хачу сказаць, што нехта хоча сарваць візыт Лукашэнкі ў Лібан. Беларусь ніколі не прызнавалася, што вядзе шэры альбо чорны гандаль зброяй, санкцыянаваны першай асобай дзяржавы. Але што першая асоба ў дзяржаве ведае пра розныя формы гандлю зброяй – гэта безумоўна, гэта ні для каго не сакрэт. Беларусь ніколі не вырабляла канчатковыя прадукты узбраеньняў. Але яна як дзяржава займала 16-е месца ў сьвеце ў гандлі зброяй у мінулыя гады”.

(Карэспандэнт: ) “Прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў учора, што паведамленьне пра інцыдэнт з затрыманьнем ваеннага грузу ў Бэйруце магло быць скіраванае на тое, каб прынізіць значнасьць пытаньняў, якія будуць абмяркоўвацца падчас візыту расейкага прэзыдэнта Пуціна ў Менск. Між тым, у арабскай газэце “Аль-Хаят” гаварылася, што ваенны груз мог паходзіць з Расеі. У Маскве гэта адмаўляюць. А наколькі верагодная гэтая інфармацыя, і ці можа адбіцца інцыдэнт у Бэйруце на візыце Пуціна ў Беларусь?”

(Літоўкін: ) “Справа ў тым, што трэба гаварыць пра канкрэтныя віды зброі. Ёсьць зброя, якая вырабляецца толькі ў Расеі, і ёсьць кампанэнты, якія вырабляюцца і зьбіраюцца толькі ў Беларусі. Трэба ведаць, пра якія віды зброі йдзе гавока і пра яе маркіроўку. Але што гэты інцыдэнт не паўплывае на візыт Пуціна ў Беларусі – гэта відавочна. Такіх інцыдэнгтаў можа быць вельмі шмат. Я ня думаю, што ёсьць нейкія падставы казаць, што Пуцін не паедзе ў Беларусь. Ёсьць болей глябальныя задачы, і на ўмацаваньне саюзу Беларусі й Расеі такія інцыдэнты ня могуць паўплываць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG