У той жа час у Беларусі працягвае дзейнічаць агульнаэўрапейскі стандарт, паводле якога ў краіну можна ўвозіць столькі паліва, колькі дазваляе бак аўтамабіля. Прадстаўнікі Беларускага мытнага камітэту мяркуюць, што мера, прынятая Варшаваю, пакліканая прымушаць кіроўцаў купляць паліва ў Полшчы, дзе яно каштуе ўдвая даражэй, чым у Беларусі.
Пакуль чарга на мяжы не зьмяншаецца: адны кіроўцы пазбаўляюцца ад лішняга паліва, іншыя чакаюць, што сытуацыя неяк вырашыцца.