Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УСЕ АРЫШТАВАНЫЯ ЗА ПІКЕТ У АБАРОНУ РЭЛІГІЙНЫХ МЯНШЫНЯЎ НА ЗНАК ПРАТЭСТУ ТРЫМАЮЦЬ ГАЛАДОЎКУ


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня судзьдзя Тацяна Паўлючук аштрафавала Сяргея Раманчыка на 1,5 мільёны рублёў. І Сяргей, і міліцыянты не чакалі такога прысуду, бо раней судзьдзя ўсіх затрыманых карала арыштамі (акрамя Ірыны Сілібінай, якая мае шасьцігадовае дзіця). Сяргей падрыхтаваўся з суду паехаць на міліцэйскім “варанку” на вуліцу Акрэсьціна. Ён працуе дырэктарам камэрцыйнай фірмы. Хутчэй за ўсё, гэта й вызначыла рашэньне судзьдзі.

Сяргей Раманчык так пракамэнтаваў гэты прысуд Радыё Свабода:

(Раманчык: ) “Такімі штрафамі наша ўлада мае намер паставіць усіх на калені. Тыя, хто пажадае ўстаць, каб мелі на ўвазе, што спатрэбіцца працаваць пяць, шэсьць, сем гадоў, каб выплаціць гэты штраф... За выказваньне на карысьць свабоды — плаці дзяржаве. Бюджэт пусты, грошай няма ў ніводнага дзяржаўнага прадпрыемства, у фірмаў таксама сытуацыя вельмі дрэнная... Дзяржава знайшла выйсьце — зьбіраць грошы дзе толькі магчыма і з каго толькі магчыма. Дзяржава забівае двух зайцоў — і карае, і зьбірае сабе грошы на заробак”.

Усе вязьні спэцпрыёмніка–разьмеркавальніка, арыштаваныя за пікет у абарону рэлігійных мяншыняў, на знак пратэсту трымаюць галадоўку.

У Цэнтральным судзе Менску застаецца адміністрацыйная справа Тацяны Жылевіч. Тацяну заўчора ўвечары жорстка зьбілі, і яна знаходзіцца ў дзявятым клінічным шпіталі. Некалькі сяброў індуісцкай суполкі таксама сталі ахвярамі невядомых хуліганаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG