Суд задаволіў два з трох патрабаваньняў ініцыятара пазову. Ён мусіць атрымаць заробак за травень і індэксацыю з прычыны затрымак яго выплаты. Спадар Паўлоўскі заклікае і іншых будаўнікоў праз суд дабівацца выплаты заробкаў. Паводле статыстыкі, каля дваццаці прадпрыемстваў Магілеву маюць запазычанасьць па заробках за чэрвень і ліпень, а тры – ажно за травень. У іх ліку і будаўнічы трэст №12. Рабочым ня выплацілі заробак нават напярэдадні Дня будаўніка. Кіраўнікі адміністрацыі спасылаюцца на тое, што на рахунках няма грошай, бо з трэстам не расплаціліся заказчыкі. Прафсаюзны лідэр знайшоу выйсьце з гэтага становішча, заявіўшы ім: няма грошай – расплочвайцеся маёмасьцю офіса.
Каб атрымаць заробак за чэрвень і ліпень, рабочы падрыхтаваў яшчэ два пазовы. Аляксей Паўлоўскі ўпэўнены, што рабочыя атрымаюць свой заробак, і ведае, што для гэтага трэба рабіць:
(Паулоускі: ) “Я прымушу суд вынесьці станоўчыя рашэньні шляхам падачы штомесячных пазоваў ня толькі ад сябе, але і ад іншых працоўных”.