Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А РАСЕЙСКІЯ АХВЯРЫ НАЦЫЗМУ НАОГУЛ УВАЖАЮЦЬ СЯБЕ ПАКРЫЎДЖАНЫМІ


Алена Панкратава, Прага

Па-першае, у сферы адказнасьці расейскага фонду “Узаемаразуменьне і прымірэньне” ня толькі Расея, а такія краіны як Літва і Латвія. Па-другое, адрозна ад Беларусі і Ўкраіны, расейскі фонд ня можа выплочваць грошы тым, хто працаваў на баўэраў альбо гаспадароў сельскіх гаспадарак у Нямеччыне. Для гэтага Расеі патрэбны адмысловы дазвол з боку нямецкага кіраўніцтва. Той самы, які адпаведныя фонды ў Беларусі і Расеі маюць ад самага пачатку другой чаргі кампэнсацыйных выплатаў.

Паводле інфармацыі, якую мы атрымалі з Масквы, з расейскага фонду “Узаемапаразуменьне і прымірэньне” на сытуацыю ў многім паўплываў вялікі скандал, зьвязаны з першай выплатай кампенсацыяў у 1994-1998, калі большасьць з 400 мільёнаў дойчмарак так і не дайшла да ахвяраў. Пра некаторыя падрабязнасьці скандалу нам па тэлефоне з Масквы распавядае адказная супрацоўніца фонду па сувязях з грамадскасьцю Тацяна Сакалова.

(Сакаловыа: ) “Я ведаю, што на той час і ў беларускага, і ва ўкраінскага фондаў былі праблемы, зьвязаныя са стратай грошай. Гэта гістарычны факт. Пытаньні наконт Украіны і Беларусі задавайце самі да гэтых фондаў непасрэдна. У Расеі сытуацыя была наступнай. У часе першай чаргі выплатаў нямецкіх сродкаў, грошы разьмяркоўваліся расейскім урадам. Акрамя таго, згодна са сваім статутам расейскі фонд меў права займацца камэрцыйнай дзенасьцю. Гэтыя сродкі ішлі на нібыта на аплату працы супрацоўнікаў расейскапа фонду. Кіраўніцтвам фонду набываліся нейкія каштоўныя паперы, нямецкія грошы разьмяшчаліся пад адсоткі ў камэрцыйных банках. Гэтая камэрцыйная дзейнасьць у 1998 годзе супала зь вядомым дэфолтам ці катастрофай банкаўскай сыстэмы. У выніку кіраўніцтва фонду на чале з тагачасным старшынём Віктарам Князевым згубіла вялікую частку грошай. Гэтая сытуацыя выпраўляецца толькі зараз, шляхам рэалізацыі мёртвых актываў альбо за кошт бюджэтных сродкаў”.

Сказала ў інтэрвію РС адказная супрацоўніца расейскага фонду “Узаемаразуменьне і прымірэньне Тацьцяна Сакалова.

(Карэспандэнт: ) “Спадарыня Саклова, якое стаўленьне расейскіх вязьняў да сытуацыі зь цяперашнімі выплатамі? Як вядома, цяперашнія жывыя ахвяры – гэта пераважна дэпартаваныя немцамі дзяці, якім ў часе вайны было меней за 12 год. Аднак для таго, каб атрымаць кампэнсацыю, гэтыя ахвяры павінны даказаць факт сваёй прымусовай працы ў Нямеччыне. Фактычна гэта маларэальна…”

(Сакаловыа: ) “Катэгорыі ахвяраў і сумы кампэнсацыяў вызначаныя нямецкім законам. Нямецкі закон быў прыняты ў выніку доўгіх міжнародных перамоваў. Расейскі фонд, таксама як беларускі дый ўкраінскі – не трыбуна для дыскусіяў, а сродак выкананьня нямецкага закону. Ён існуе да таго часу, пакуль гэта абумоўлена нямецкімі правіламі, да 2004 году. Калі вас цікавіць мой асабісты пункт погляду, то я лічу, што нямецкі закон і справядлівасьць, гэта, як кажуць, дзьве вялікія розьніцы”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму?”

(Сакаловыа: ) “Ну як можна рабіць выснову, што дарослы чалавек, мяркуючы па выплатах, пакутваў болей за дзіця. Што тычыць саміх вязьняў, то яны таксама лічаць, што нямецкі закон несправядлівы. Ён быў прыняты праз шмат год пасьля вайны, калі шмат ахвяраў памерлі”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG