Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК ПРА ВЫКАЗВАНЬНІ ПУЦІНА: “ЯНЫ ЗАГАНЯЮЦЬ ЛУКАШЭНКУ Ў ВУГАЛ”


Ул. інф.

(Пазьняк: ) “Гэта ёсьць зьмена расейскай дыпляматычнай тэрмііналёгіі. Практычна, адкрыта заяўлена аб пэрспэктыве анэксіі Беларусі. У пуцінскай пакрокавай палітыцы гэта – чарговы крок. Папярэднія крокі, якія прыкрываліся шырмай дэмагоігіі інтэграцыі, саюзу, гэтыя крокі падрыхтавалі зьнішчэньне беларускай культуры, мовы, аслабленьне нацыянальнага пачатку ў краіне, палажылі на лапаткі бізнэс, разбурылі эканоміку і падрыхтавалі краіну да здачы.

Цяпер гэты этап скончыўся, практычна, яны заганяюць Лукашэнку ў вугал і адкрываюць яму адныя дзьверы – анэксія. У цэлым гэтая палітыка нагадвае палітыку Гітлера, калі йшла справа аб анэксіі Чэхаславаччыны, Аўстрыі з Польшчай і гэтак далей.

Ёсьць станоўчы момант у тым, што гэта гаворыцца голасна. Пройдуць першыя дні агентурнай прапаганды, якаая зараз ідзе ўва ўсіх сродках масавай інфармацыі, дзе Пуцін аб’яўляецца ледзь не дэмакратам і прыхільнікам беларускай незалежнасьці, і тады адзінае, на што павінны зьвярнуць увагу беларусы – гэта на выратаваньне сваёй незалежнасьці.

Выратаваць незалежнасьць дапаможа нацыянальная ідэя. Толькі беларуская ідэя, усьведамленьне свайго інтарэсу, неабходнасьці мець незалежную дзяржаву, абараніць сваю працу, сваю культуру, сваю будучыню, толькі гэта можа зьяднаць беларускі народ. Што датычыць улады, Лукашэнкі, то яны таксама шукаюць выхаду, і яны выглядаюць нават больш аб’яднанымі ў той сытуацыі, бо іх аб’ядноўвае ўлада, і яны ня хочуць гэтую ўладу страціць”.

Мы запыталіся ў Зянона Пазьняка, якія захады, на ягоную думку, павінна зрабіць беларуская апазыцыя ў гэтай сытуацыі, каб выкарыстаць цяперашні беларуска-расейскі крызыс у інтарэсах Беларусі, і атрымалі такі адказ:

(Пазьняк: ) “Што да вашага пытаньня пра апазыцыю, якую вы, відаць, вымаўляеце без двукосься, – гэта проста палітычнае сьмецьце, якое выкарыстаў Ганс-Георг Вік, выкарыстаў Захад, выкарыстала Масква ў час усіх выбараў, якія былі на Беларусі, і, відаць, захоча яшчэ выкарыстаць і Пуцін у сваёй чарговай авантуры ў Беларусі. Думаю, аднак, што гэта ня ўдасца. Па маіх аналізах, я прыходжу да такой думкі, што Масква ўжо спазьнілася. Ёсьць унутраныя працэсы, якія адбываюцца ў нацыі, дзе ніякая інфармацыя, ніякая дэмагогія нічога ня можа зрабіць. Вось гэты ўнутраны зрух, унутраны працэс, у беларускай нацыі ужо пайшоў, і гэта ёсьць зарукай будучыні нашага народу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG