Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Сымбаль веры”. Царква і спорт. 8 чэрвеня

Сёньня ўвага шматлікіх аматараў спорту прыкаваная да Японіі і Паўднёвай Карэі, дзе праходзіць чэмпіянат сьвету па футболе. Менавіта такія буйныя спартовыя мерапрыемствы, як Алімпійскія гульні або чэмпіянаты сьвету, паказваюць, што значэньне спорту ў сучасным сьвеце ўвесь час узрастае. З аднаго боку, спорт усё больш камэрцыялізуецца, стаецца падставай для смасьцьверджаньня народаў і краінаў, а зь іншага боку, ён усё больш прыцягвае ўвагу такіх інстытутаў, як царква. І вось падчас правядзеньня сусьветнага чэмпіянату па футболе цікава паглядзець, што адбываецца ў Беларусі, ці цікавяцца спортам беларускія цэрквы і як яны выкарыстоўваюць яго ў сваёй працы? Гэтаму будзе прысьвечаны чарговы выпуск нашай міжканфэсійнай перадачы Сымбаль Веры, які падрыхтаваў Сяргей Абламейка.

У перадачы возьмуць удзел айцы Аляксандар Амяльчэня і Аляксандар Велісейчык, епіскап баптыстаў Віктар Круцько і намесьнік муфція мусульманаў Беларусі Ібрагім Канапацкі.


“Здароўе”: Новыя сакрэты доўгажыхарства. 8 чэрвеня

Паводле Ўсясьветнай Арганізацыі Здароўя, штогод у сьвеце з прычыны хваробаў, зьвязаных з паленьнем, паміраюць 4 мільёны чалавек. У чым небясьпека тытуню? Як пазбыцца гэтай шкоднай звычкі і ніколі больш не вяртацца да яе?

Незалежна ад таго, ці нехта курыць, ці не, з надыходам лета мільёны людзей выяжджаюць на прыроду, праводзяць час у сваёй дачы, у лесе, над возерам. Гэтую непаўторную, доўгачаканую прыемнасьць могуць сапсаваць малыя насякомыя: пчолы, восы, камары і кляшчы. Як засьцерагчыся ад іх? Што рабіць, калі гэтыя стваркі пакусаюць нас? Гэтым тэмам, а таксама найноўшым парадам Real Age прысьвечаная нашая мэдычная перадача.


“Вольная студыя”. 9 чэрвеня

У Беларусі сёньня два вандроўныя сьвяты — Дзень пісьменства й друку і Дажынкі, якія штогод адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. І калі першае сьвята паступова занепадае, то другое, наадварот, з кожным разам набывае ўсё большы размах. На Дзень пісьменства й друку прэзыдэнт дасылае стрыманае віншаваньне, у Дажынках — абавязкова — удзельнічае асабіста.

Сёлета дажыначнай сталіцай выпала быць старажытнаму Полацку, у сувязі з чым гістарычны цэнтар гораду ператварыўся ў будаўнічую пляцоўку. Ля самай полацкай Сафійкі выкапаны 150-мэтровы роў, парушаецца культурны слой... Пра сытуацыю, якая склалася ў Полацку, — гутарка Міхася Скоблы з загадчыкам аддзелу археалёгіі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Сяргеем Тарасавым.


“ Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”. 9 чэрвеня

У гэтым выпуску: знаёмства са старонкай Беларускія Акорды, нараджэньне электроннага варыянту Навучальнай газэты Беларускага Калегіюму – “Ан-ці-под” і беларускі футбольны гумар ва ўсясьветным сеціве. Выпуск падрыхтаваў Сяржук Сокалаў-Воюш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG