Мяркуецца, што праца над фільмам будзе скончаная сёлета ўвосень (менавіта восеньню 1982 году менскія дынамаўцы сталі чэмпіёнамі СССР).
Гэта ўжо другая работа Ўладзімера Цясьлюка, прысьвечаная менскім дынамаўцам. Па гарачых сьлядах іхнай перамогі ён стварыў фільм "У атацы — уся каманда".