Лідэр сацыял-дэмакратаў утрымліваецца ў камэры, разьлічанай на восем чалавек, адзін разам зь нейкім “сямейным” хуліганам. Згодна з правіламі разьмеркавальніка, Міколу Статкевіча карміць будуць толькі раз на двое сутак, бо яго не выкарыстоўваюць на вулічных работах.
Заўтра партыйцы перададуць яму харчовую перадачу.