Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ ПРАФСАЮЗЫ ЗЬВЯРНУЛІСЯ ДА ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА З ПРАТЭСТАМ


Алег Супрунюк, Берасьце

У звароце гаворыцца, што пастанова Савету мiнiстраў, якая забараніла безнаяўнае пералiчэньне прафсаюзных складак, ёсьць грубым парушэньнем правоў чалавека i падрывае падмурак сацыяльнага партнэрства. Берасьцейскiя прафсаюзныя актывiсты лiчаць, што гэтай пастановай беларускi ўрад пазбаўляе магчымасьцi атрымлiваць матэрыяльную дапамогу тых, хто ў ёй мае патрэбу. Без фiнансавых сродкаў застаюцца калектывы мастацкай самадзейнасьцi, спартовыя сэкцыi, прафсаюзныя бiблiятэкi.

"Адным росчыркам пяра, каб камусьцi дагадзiць, вы паставiлi пад пагрозу веру ў справядлiвасьць закону," – сьцвярджаюць аўтары звароту. Яны заклiкаюць старшыню ўраду выконваць Канстытуцыю i спынiць антызаконныя дзеяньнi ў адносiнах да прафсаюзаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG