Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ І Ў ГОМЕЛІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Нягледзечы на мароз, а 15-й гадзіне на пляцы каля ўнівэрмагу, што на вуліцы Савецкай, сапраўды ўтварыўся жывы ланцуг прыкладна з паўсотні гамельчукоў. Усе яны трымалі партрэты зьніклых людзей.

Мужчына сярэдніх гадоў разам з партрэтам Зьмітра Завадзкага да таго ж трымаў невялікі транспарант з надпісамі на расейскай і ангельскай мовах: "Не забі!" Як высьветлілася, гэта быў сьвятар Хрысьціянскай царквы Гомеля Анатоль Лешчанка. Яму слова:

(Лешчанка: ) "Прачытаў у газэце пра акцыю неабыякавых людзей, пра зьніклых палітыкаў. Я асабіста нераўнадушны да такіх дзеяньняў улады. Хачу ведаць, чаму ў нас зьнікаюць грамадзяне? З гэтай прычыны і стаю ў ланцугу".

У жывым Ланцугу неабыякавых людзей асабліва шмат было моладзі. Гутару зь Дзянісам Савянком, які трымае партрэт Завадзкага.

(Савянок: ) "Мне не абыякавы лёс гэтага чалавека. Я хачу ведаць — дзе ён?"

(Карэспандэнт: ) "Можа, у вас хто-небудзь са сваякоў зьнікаў?"

(Савянок: ) "Не. Проста мае бацька й маці таксама хочуць ведаць, дзе зьніклыя, і яны мяне падтрымліваюць у гэтай справе".

Побач дзяўчына, якая назвалася Жанай д'Арк, дапоўніла: "Мы хацелі б адкрыць вочы людзям на тое, што яны зрабілі вялікую памылку".

Акцыя ля ўнівэрмагу доўжылася 45 хвілінаў. 12-градусны мароз усё-такі спрычыніўся да тэрміну акцыі. Некаторыя ўдзельнікі неабачліва прыйшлі ў ланцуг нават без рукавіцаў.

Трое міліцыянтаў і адзін у цывільным, што назіралі за ланцугом ля ўнівэрмагу, да моладзі не падыходзілі. Неўзабаве да ўнівэрмагу пад'ехаў і варанок апэратыўнай службы Цэнтральнага РАУСу. Адтуль выйшаў маёр, але таксама нікога не чапаў.

Толькі калі акцыя скончылася, адзін міліцыянт параіў хлопцам хутчэй разыходзіцца. Сказаў, што яму ня хочацца калець на марозе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG