Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МОЛАДЗЬ У АБАРОНУ КУРАПАТАЎ


Ганна Соусь, Менск

У склад аргкамітэту ўвойдуць прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў, якія ўжо 43 дні нясуць у Курапатах кругласутачнае дзяжурства і не дазваляюць будаваць кальцавую дарогу. У якасьці кансультантаў выступяць прадстаўнікі КХП БНФ.

Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец, адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі Свабоды Алесь Гетман і актывіст руху “Зубр” Яўген Афнагель плянуюць заўтра сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзкай ініцыятывы “За выратаваньне мэмарыялу Курапаты” каб атрымаць ад іх, так бы мовіць, справаздачу: чаго яны дасягнулі ў выніку перамоваў з уладамі. Перамовы гэтыя доўжыліся больш за месяц.

(Гетман: ) “Мы зьбіраемся дзейнічаць у якасьці альтэрнатывы, бо, як мы лічым, яны ня выканалі таго, што ад іх патрабавалася. Прайшла інфармацыя, што яны з намі з намі быццам бы дамовіліся, нібыта мы згодныя, каб тут будавалася дарога, аднак такіх перамоваў з намі ўвогуле не вялося. Таму мы маем намер выказаць ім недавер у той справе, што яны рабілі”.

Апошнім часам абаронцы Курапатаў адчуваюць, што за імі пільна сочаць. Увесь час побач зь лягерам праязджаюць аўтамабілі з зацененым шклом, непадалёк стаіць адзін і той жа белы фургон. Валаньцёры мяркуюць, што ў ім разьмешчаная тэхніка для праслухоўваньня. Увогуле, тут чакаюць наступу і пэўным чынам рыхтуюцца да яго: у вайсковым намёце, у якім жывуць абаронцы Курапатаў, вялікімі лічбамі пазначаныя тэлефоны ўсіх незалежных СМІ. Тут разумеюць, што адзінае, што можа ўратаваць тых, хто нясе кругласутачнае дзяжурства, гэта ўвага грамадзкасьці. Бо толькі калі тут увесь час будуць знаходзіцца людзі, улады ня здолеюць пабудаваць тут кальцавую дарогу і сагнаць адсюль людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG