Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ ПАЙШЛА НА РЭЗКУЮ РЭФОРМУ ІМІГРАЦЫЙНАГА ЗАКАНАДАЎСТВА


Мікола Пачкаеў, Лёндан

Так, сыстэма рассылкі ці расьсейваньня тых, хто падае на азыль у Брынаніі, будзе скасавана. Замест гэтага такія асобы будуць павінны сяліцца ў спэцыяльных цэнтрах і ім будзе адмоўлена ў матэрыяльнай падтрымцы ў выпадку, калі яны не падпарадкуюцца. Такія ўстановы будуць пашыраны на 30000 месцаў забясьпечанага пражываньня. Улады запэўніваюць, што ў гэтых цэнтрах уцекачом будзе забясьпечаны доступ да мэдычных, адукацыйных і юрыдычных паслугаў. Скасавана будзе таксама сыстэма выдача ваўчараў на ежу.

Тыя ж, каму будзе адмоўлена ў прытулку, будуць пераводзіцца пад варту ў спэцыяльныя ўстановы, адкуль будзе ажыцьцяўляцца іх дэпартацыя. Такія лягеры будуць таксама значна пашыраныя. Колькасьць месцаў там будзе падвышана да 4000.

Акрамя таго, з 2002 г. ўсе асобы, якія шукаюць тут прытулку, будць абавязаныя мець пры сабе спэцыяльныя карткі-пасьведчаньні, на якіх будзе пададзены фатаздымак і адбіткі пальцаў. Дагэтуль ім проста выдаваўся адпаведны ліст ад уладаў.

Хаця захады ў дачыненьні да ўцекачоў разглядаюцца тут як першачарговыя, але пляны ўрада па рэформе эміграцыйнага заканадаўства не абмяжоўваюцца зьменамі ў гэтай галіне. Сярод іншых зьменаў, найбольш кантравэрсійнымі зьяўляюцца пляны запатрабаваць ад усіх, хто хоча атрымаць брытанскае грамадзянства, здаць іспыт на поўнае валоданьне ангельскай мовай ці мовамі Валіі і Шкоцыі (Шатляндыі) адпаведна. Акрамя таго, можа быць запатрабавана, каб імігранты здалі іспыт, складзены на падставе праграмы так званых “клясаў грамадзянства” брытанскай школы. Такія пляны ўжо крытыкаваліся ў апошнія дні прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Брытаніі. Некаторыя зь іх асяродзьдзя прапануюць, што самі брытанцы павінны вучыць мовы найвялікшых з тутэйных нацыянальных абшчынаў, каб лепей пазнаёміцца зь іх культурай і традыцыямі. Нагадаю, што мультыкультуралізм, г.зн. шматкультурнасьць грамадзтва, была нават замацавана ў Брытаніі законам, і любыя пляны такіх моўных ці культурных патрабаваньняў, накіраваныя на большую асіміляцыю замежных нацыянальных супольнасьцяў, непазбежна будуць выклікаць напружаныя дэбаты і пратэсты ў Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG