Яны прайшлі яго ў нядзелю 26 жніўня з высока паднятым бел-чырвона-белым сьцягам, які прыцягваў увагу кіроўцаў аўто на шашы і месьцічаў у горадзе. Толькі каля гатэлю «Віцебск» хлопцы былі спыненыя амонаўцамі, але пасьля непрацяглай размовы, падчас якой іх шчыра папрасілі прыбраць нацыянальны сымбаль, дэманстранты і супрацоўнікі ворганаў разьвіталіся па-добраму.
Марш праходзіў ў межах кампаніі «Выбірай!» і стаўся своеасаблівай разьведкай напярэдадні больш масавых акцыяў.