Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА СУСТРЭЧУ З ГАНЧАРЫКАМ У БАРАНАВІЧАХ ПРЫЙШЛО БОЛЬШ ЗА 800 ЧАЛАВЕК


Алесь Горбач, Баранавічы

Сустрэча кандыдата на пасаду прэзыдэнта адбывалася ў гарадзкім Доме культуры. Варта адразу ж зазначыць, што баранавіцкія выбарцы праявілі надзвычайную цікавасьць да асобы Ганчарыка: няглезячы на тое, што аб ягоным візыце стала вядома ўсяго толькі за два дні, а афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра гэта толькі сёньня, заля на васемсот месцаў была запоўненая цалкам, людзі тоўпіліся ў праходах і файе. Прыязная атмасфэра панавала на працягу ўсёй сустрэчы: воплескі даволі часта перарывалі прамоўцу, а таксама паўтараліся амаль пасьля кожнага ягонага адказу на пытаньне. Пытаньні тычыліся нізкіх заробкаў, пенсій, праблемаў эканамічных, культурных, моўных. Выступоўца адказваў коратка, але дасьціпна і трапна. Сапраўдную буру авацыяў выклікала выказваньне Ганчарыка аб тым, што па ягоным цьвёрым перакананьні ў Беларусі разам з Лукашэнкам будучыні няма.

Сярод прысутных было даволі шмат людзей сталага, пэнсійнага узросту. Як лічаць у Баранавіцкім перадвыбарчым штабе Ганчарыка, гэтая зьява вельмі абнадзейвае, бо пэнсіянэры ўжо, відаць па ўсім, ня вераць Лукашэнку і шукаюць нейкай альтэрнатывы яму. Толькі дзьве пажылыя жанчыны дэманстратыўна выйшлі з залі, істэрычна выкрыкваючы нейкія папрокі на адрас выступоўцы, аднак іхныя выкрыкі заглушылі воплескі прысутных. Значную частку аўдыторыі складала і моладзь, і люзі сярэдняга ўзросту. А вось каго не было заўважана ў залі, дык гэта кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі. На пытаньне, якое тычылася непасрэдна іх, каныдат на прэзыдэнта, дарэчы, аказаў так: "Вертыкаль" паступова перавядзем у "гарызанталь".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG