Чакалі, што былы генэральны пракурор паведаміць новыя зьвесткі пра зьнікненьні Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага і, у прыватнасьці, пацьвердзіць інфармацыю сьледчых пракуратуры Случака й Петрушкевіча наконт датычнасьці найвышэйшага кіраўніцтва Беларусі да зьнішчэньня вядомых апазыцыянэраў.
Між тым , паводле зьвестак з руху "За новую Беларусь", 27 жніўня лідэры руху правядуць прэсавую канфэрэнцыю, на якой распавядуць пра новыя факты наконт дзейнасьці ў Беларусі "эскадронаў сьмерці".