Людзі трымаюць плякаты: “Стоп палітычным рэпрэсіям!”, “Дзе Завадзкі? Дзе Ганчар? Дзе Захаранка? Дзе Красоўскі?”, “Свабоду – Шчукіну!”, “Свабоду Клімаву!”, “Свабоду СМІ!”.
Мы заўсёды запрашаем, каб да нас нехта выйшаў з амбасады з прадстаўнікоў афіцыйнай Беларусі. Але ніколі, і на гэты раз таксама. Два месяцы таму мы накіравалі ліст у беларускую амбасаду, бо маем юрыдычны афіцыйны статус у Бэльгіі, каб прыняць удзел у галасаваньні на выбарах у верасьні.
Два месяцы амбасада нам не адказвае. Мы змушаныя зьвяртацца да Інстытуту дэмакратыі ў Брусэлі і там будзем праводзіць свае факультатыўныя выбары.
Мушу сказаць, што тут, у Бэльгіі, вельмі клапоцяцца пра лёс зьніклых, пра гэта шмат пішацца ў газэтах.