Хрыстос уваскрэс!
Пасха Хрыстова – вялікі сэнс жыцьця чалавека. Чаму я вернік, чаму я хрысьціянін? Таму што Хрыстос уваскрэс, таму што Ён – праўда. Мы павінны пасьвячаць сваё жыцьцё праўдзе Божай. Мы павінны памерці для зла, мы павінны памерці з Хрыстом. І ніхто ня зможа перашкодзіць нашаму жыцьцю хрысьціянскаму і той ісьціне, якую нясе з сабой Праваслаўная царква.
Праўда Божая зьменіць нашае жыцьцё. Маем надзею, што нашая Бацькаўшчына будзе ўсё ж хрысьціянскай, што мы будзем не атэістычнай, не таталітарнай дзяржавай, а хрысьціянскай.
Віншую ўсіх вашых слухачоў зь Вялікаднем.
Хрыстос уваскрэс!
Сапраўды ўваскрэс!
Арцемі,
епіскап Гарадзенскі РПЦ,
Вялікдзень 2001 г.