Крычаўскі гарвыканкам не дазволіў заснавальнікам газэты "Наша думка" распаўсюджваць гэтае выданьне на тэрыторыі гораду… На працягу 18-ці месяцаў "Наша думка" выходзіла накладам 299 асобнікаў. Вывучыўшы чытацкі попыт, заснавальнікі газэты – мясцовае аб'яднаньне "Кантакт-цэнтар" – вырашылі зарэгістраваць выданьне. На сёньняшні дзень усе неабходныя дакумэнты ў Дзяржкамдрук падрыхтаваныя. За выключэньнем дазволу крычаўскага райвыканкаму. Паводле заканадаўства, улады павінны адказваць на звароты жыхароў цягам месяца. Прайшло некалькі месяцаў, а рэакцыі так і не паступіла. Новы кіраўнік раённай вэртыкалі Іван Пракопаў на сустрэчы з рэдактарам выданьня Леанідам Сьвецікам заявіў: усё будзем рабіць у адпаведнасьці з законам. Заснавальнікаў газэты папярэдзілі, што іх пытаньне будзе разглядацца на бліжэйшым пасяджэньні райвыканкаму. Аднак, прайшло некалькі пасяджэньняў, а пытаньне так і не паставілі ў парадак дня. Як вядома, у такой жа сытуацыі апынулася пінская газэта "Правінцыя", але ж пінская вэртыкаль пісьмова адмовілася даць дазвол на распаўсюджваньне ў горадзе гэтага выданьня. Крычаўскі райвыканкам дагэтуль трымае заснавальнікаў газэты "Нашая думка" ў няведаньні. Калі яны накіравалі скаргу ў магілеўскі аблвыканкам, адказу не атрымалі. Рэдактар газэты Леанід Сьвецік заявіў, што пасьля яшчэ аднаго месяца маўчаньня вэртыкалі яны альбо арганізуюць пікет, альбо накіруюць у суд пазоў супраць выканаўчай улады. Паводле інфармацыі рэдактара, зьвярнуцца ў суд яму параілі менавіта супрацоўнікі Дзяржкамдруку. Калі ж і гэтыя меры не дапамогуць, заснавальнікі "Нашай думкі" будуць шукаць дапамогу ў міжнародных праваабарончых арганізацыях.

Самае папулярнае
1