Пратэст супраць дзяржаўнага ганараваньня невуцтва выказала на старонках газэты "Народная Воля" група вядомых беларускіх гісторыкаў, філёзафаў, літаратуразнаўцаў. Яны абураныя вылучэньнем на Дзяржаўную прэмію непісьменнага, з навуковага пункту погляду, дапаможніка гісторыі Беларусі для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў. У артыкуле "Бездапаможны дапаможнік", які падпісалі акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Іларыён Ігнаценка, Віктар Каваленка й Міхась Касьцюк, а таксама сем дактароў навук ды дзесяць кандыдатаў, распавядаецца пра дапаможнік у гісторыі Беларусі, які напісаў прафэсар Новік. Ён ня мае на тое ні маральнага, ні прафэсійнага права, бо ня ёсьць спэцыялістам у беларускай гісторыі. Таму дапаможнік мае антынавуковы змест. Тым ня менш, гэтая кніжка ня толькі рэкамэндаваная Міністэрствам адукацыі для студэнтаў і выкладчыкаў, а нават вылучаная на Дзяржаўную прэмію. Вось што нам паведаміў пра намінанта вядомы беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч, чый подпіс таксама стаіць пад артыкулам: (Грыцкевіч: ) "Гэта чалавек, які гісторыі ня ведае. Ён займаўся гісторыяй КПСС у свой час па тэме "Кіраўніцтва Камуністычнай партыяй працэсам пабудовы сярэдніх навучальных установаў" у савецкі час, перад другой сусьветнай вайной. Нічога ён ня ведае. Але ўжо шмат гадоў загадчык катэдры ва ўнівэрсытэце інфарматыкі і ўзяўся пісаць падручнік, падладжваючыся пад цяперашнія ўмовы і палітыку кіраўніцтва Беларусі. У тым падручніку асноўныя ідэі – гэта сувязь з Расеяй, саюз з Расеяй, усё расейскае добрае, і шмат чаго яшчэ, я б сказаў, з пазыцыяў камуністычнай гістарычнай навукі: клясавая барацьба і, самае галоўнае, барацьба супраць нацыяналістаў. Гэты падручнік – гэта вяртаньне да тых савецкіх часоў, калі ўсё нацыянальнае адкідалася і крытыкавалася. А для гэтага навукі не патрэбна, як у свой час і было". Сказаў выбітны беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч. У сёньняшнім артыкуле навукоўцы пішуць, што прафэсар Новік, безумоўна, мае права выказваць свае думкі ў адпаведных публікацыях. Пытаньне ў іншым, і яго трэба ставіць прынцыпова: ці мае права навучальны дапаможнік зь безьліччу фактаграфічных памылак, шматлікімі дыскусійнымі й спрэчнымі высновамі прэтэндаваць на дзяржаўную прэмію краіны ў намінацыі "падручнік"? Да таго ж, ён прыняты камітэтам у справе прэміяў да разгляду ў абыход асноўных навуковых цэнтраў вывучэньня гісторыі Беларусі, без уліку прынцыповых заўвагаў спэцыялістаў. А тым часам гэтая "гістарычная" ілжэнавука зь ідэялягічных прычынаў можа быць улаўраваная, каб яшчэ з большым імпэтам убівацца ў галовы студэнтаў.

Самае папулярнае
1