Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 жніўня 2000 г.


Меркаваньне прэсавага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Лявона Дзейкі…

(Дзейка: ) "Мне здаецца, што такі вынік візыту дэлегацыі Рады Эўропы – лягічны, адпавядае палітыцы эўрапейскіх міжнародных арганізацыў у дачыненьні да Беларусі. Тут трэба сказаць, што сёньняшняя ўлада вартая такога стаўленьня. Эўропа паступова пазбаўляецца нейкіх ілюзіяў простага вырашэньня крызысу.

Можа, такое рашэньне паўплывае на павелічэньне ціску на рэжым. На рэжым, я лічу, трэба ціснуць да самай апошняй хвіліны. Трэба заўсёды дзейнічаць, сыходзячы з сёньняшняга разуменьня палітычнай сытуацыі ў Беларусі, бачыць, што, нягледзячы на велізарную падтрымку эўрапейскіх краінаў, Злучаных Штатаў Амэрыкі, усё роўна беларуская праблема можа быць вырашана толькі ў Беларусі намаганьнямі беларускага грамадзтва".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG