Нечаканы працяг атрымала гiсторыя з увядзеньнем новых тарыфаў на гарачую ваду ў Берасьцейскай вобласьцi. Нягледзячы на тое, што старшыня абласнога выканкаму Васiль Даўгалёў змушаны часткова зьмянiць гэтае рашэньне, у вынiку чаго кошты ўзьнялiся ня ў восем разоў, а ўдвая, некаторыя зь берасьцейцаў зьбiраюцца падаць пазовы ў суд, каб абскардзiць рашэньне мясцовае "вэртыкалi" i вярнуць свае грошы. Падставаю для зваротаў у суд зьяўляецца рашэньне Берасьцейскага абласнога выканкаму, згодна зь якiм у траўнi больш чым у восем разоў узьнялiся кошты на гарачае водазабесьпячэньне i ацяпленьне. Гэтае рашэньне дзейнiчала некалькi тыдняў, а потым пачалiся масавыя звароты абураных уласьнiкаў жыльля й кватэранаймальнiкаў у кантралюючыя ворганы. У справу вымушаныя былi ўмяшацца мiнiстар эканомiкi Шымаў i кiраўнiк ураду Ярмошын. Яны нагадалi старшынi абласнога выканкаму Даўгалёву пра тое, што падвышаць тарыфы на камунальныя паслугi для жыхароў можна ня болей чым на 30 адсоткаў. Прэм'ер-мiнiстар Беларусi асабiста запатрабаваў ад кiраўнiка берасьцейскае "вэртыкалi", каб той адмянiў уласнае рашэньне. Але Васiль Даўгалёў фактычна прайгнараваў гэты загад. I толькi пагроза Камiтэту дзяржаўнага кантролю скарыстаць эканамiчныя санкцыi супраць мясцовага аб'яднаньня жыльлёва-камунальнае гаспадаркi ды пратэсты прафсаюзаў прымусiлi абласны выканкам зноў вярнуцца да гэтае тэмы. У вынiку было прынятае рашэньне перагледзець тарыфы: цяпер кошты на гарачую ваду падвышаныя ў два разы, што таксама не адпавядае нарматывам, якiя прынятыя ўрадам. Цiкава, што кiраўнiцтва абласнога выканкаму, абгрунтоўваючы свае дзеяньнi, cпасылаецца на Аляксандра Лукашэнку – маўляў, пад час наведваньня Мiкашэвiчаў i Белаазёрску людзi скардзiлiся на дрэннае забесьпячэньне гарачай вадою i ён даў даручэньне берасьцейскае "вэртыкалi" разабрацца з гэтым пытаньнем. Акрамя таго Даўгалёў, прапануе прафсаюзам не пратэставаць супраць гэтага рашэньня, а, наадварот, правесьцi тлумачальную работу з жыхарамі пра неабходнасьць падвышэньня коштаў на камунальныя паслугi. У Берасьцейскiм абласным аб'яднаньнi прафсаюзаў гэтую прапанову ўспрынялi як абразу. Мясцовы актыў ФПБ ня толькi не пагаджаецца выконваць адведзеную яму ролю, але й нагадвае ў лiсьце да Даўгалёва, што дагэтуль ня вызначаны мэханiзм вяртаньня грошай тым людзям, якiя аплацiлi камунальныя паслугi паводле ранейшых коштаў. На гэтую акалiчнасьць зьвярнула ўвагу i абласное Таварыства абароны правоў спажыўцоў: цяпер яно нагадвае ўсiм кватэранаймальнiкам, якiя пацярпелi ад незаконых дзеяньняў уладаў, што яны могуць абаранiць свае правы ў судзе. У Таварыстве абароны правоў спажыўцоў гатовыя дапамагчы ўсiм пацярпелым скласьцi пазоў на спагнаньне матэрыяльнае ды маральнае шкоды. Таму супрацьстаяньне берасьцейскае "вэртыкалi" з вышэйшым кiраўнiцтвам краiны ў гэтым пытаньнi неўзабаве пяройдзе на iншы ўзровень: мясцовым уладам прыйдзецца адказваць за свае ўчынкi перад шэраговымi грамадзянамi ў cудовай залi.

Самае папулярнае
1