Сёньня споўнілася шэсьць гадоў, як Аляксандар Лукашэнка перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Тэрмін, на які грамадзяне Беларусі выбіралі Лукашэнку прэзыдэнтам, скончыўся год таму. Магчыма, з гэтае прычыны ўлады, у адрозьненьне ад мінулых гадоў, не рабілі сёньня аніякіх урачыстасьцяў. Шостая гадавіна перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах адзначаецца сёлета ў Беларусі, у адрозьненьне ад мінулых гадоў, надзвычай сьціпла. Беларуская тэлевізыя не трансьлюе дакумэнтальных фільмаў пра першага прэзыдэнта, у адміністрацыі не праводзяцца ўрачыстыя сходы, і нават пра сам факт угодкаў знаходжаньня Лукашэнкі на вышэйшай пасадзе ў сёньняшніх выпусках навінаў БТ не паведамлялі. Пра перамогу Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 94-га году згадаў толькі ўчора вядучы праграмы "Рэзананс". Сам жа Лукашэнка лёг у суботу ў Рэспубліканскі шпіталь для намэнклятуры, гэтак званую "Лечкамісію", дзе яму зрабілі апэрацыю выдаленьня мэніска на каленным суставе. Як паведаміў нашаму радыё ягоны прэсавы сакратар Мікалай Барысэвіч, гэта была старая траўма, атрыманая Лукашэнкам яшчэ ў юнацкія гады. Апэрацыю праводзілі аўстрыйскія лекары разам са спэцыялістамі Беларускага навукова-дасьледнага інстытуту артапэдыі і траўматалёгіі. Вядома таксама, што гэтую апэрацыю плянавалася правесьці яшчэ летась у лістападзе, аднак Лукашэнка тады адмовіўся класьціся ў шпіталь. Хоць зь інстытуту траўматалёгіі ў "Лечкамісію" тады быў на два тыдні прывезены адзіны ў краіне апарат эндаскоп, з дапамогаю якога робяцца падобныя апэрацыі. У выніку, звычайныя хворыя ўвесь гэты час не маглі легчы на апэрацыю. І вось раптам, напярэдадні ўгодкаў сваёй перамогі, Аляксандар Лукашэнка прыслухаўся да прапановаў мэдыкаў. Як паведаміла ўчора ягоная асабістая лекарка Ірына Абельская, апэрацыя прайшла пасьпяхова, і Лукашэнка адчувае сябе нармальна. І сапраўды, сёньня Лукашэнка ўжо прысутнічаў на адкрыцьці мэмарыялу ахвярам Галякосту. Такім чынам, ані сам Аляксандар Лукашэнка, ані ягоныя чыноўнікі сёлета вырашылі не нагадваць народу пра шостую гадавіну прыходу да ўлады. А як ставяцца да гэтае даты простыя людзі? З больш чым дзесяці апытаных мінакоў на вуліцы толькі адная жанчына сярэдняга веку прызналася, што задаволеная сваім жыцьцём і кіраваньнем Лукашэнкі… (Жаночы голас: ) "Мне падабаецца, таму што добра, спакойнае жыцьцё. Я ведаю, што мае два сыны ня пойдуць ваяваць недзе. Вядома, мне не заўсёды хапае грошай, але я ня падаю духам". Іншыя ж апытаныя мелі супрацьлеглае меркаваньне. Вось тыповыя адказы гэтых людзей: (Мужчынскі голас: ) "Я лічу, што каб на яго месца паставіць іншага чалавека, я ня ведаю, што б зьмянілася. Але ўсё роўна трэба, я лічу, новага прэзыдэнта". (Мужчынскі голас: ) "Лічу, што гэта вельмі кепска, што чалавек знаходзіцца ўжо год незаконна каля ўлады. Жыцьцё ў нас значна пагоршылася, і пакуль гэты чалвек будзе ля ўлады, нічога добрага ў нас ня будзе". (Мужчынскі голас: ) "Я да яго ўвогуле кепска стаўлюся". (Мужчынскі голас: ) "Я раней высока жыў, зараз жыву нізка. Рыба псуецца з галавы, разумееце". (Жаночы голас: ) "Гэта нонсенс нейкі, пасьля таго, як прайшоў яго тэрмін, а ён абвесьціў на ўсю краіну, што застаецца прэзыдэнтам, і ніякія вынікі выбараў яго не цікавяць, мяне гэта шакуе". Калі сярод значнае часткі грамадзтва пануюць падобныя настроі, відаць, ня варта зьдзіўляцца таму, што ўлады вырашылі не нагадваць народу пра тое, што вось ужо каторы год імі кіруе чалавек, легітымнасьць улады якога больш чым сумнеўная.

Самае папулярнае
1