Сёньня ў Менску а 18-й гадзіне на пляцы Бангалёр сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў праводзілі пікет у абарону незалежнай прэсы. Насупраць рэстарацыі "McDonald's" сабралася вялікая колькасьць журналістаў. Яны разгарнулі плякаты. Зьмест іх быў наступны: "Не дачакаецеся!", "Не пішыце, не крытыкуйце, не кажыце – і вас не засудзяць", "Паліцэйскай дзяржаве – НЕ!", "Дзяржаўным і незалежным СМІ – роўныя эканамічныя ўмовы". На пікеце журналісты паставілі імправізаваную сьцяну з намаляванымі цаглінкамі й з выразаным акенцам з кратамі. На ёй напісана: "Сьцяна галоснасьці". Побач са сьцяною паставілі скрыні з лапшою… (голас: ) "Бясплатная лапша для электарата – падхадзі, налятай!" Уладзімер Дзюба, адзін з арганізатараў пікету, распавёў пра мэту гэтай акцыі: (Дзюба: ) "Галоўная мэта гэтага пікету – гэта зьвярнуць увагу грамадзкасьці на тое, што прыціскаюцца незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Калі коратка сказаць: "супраць эканамічнае дыскрымінацыі і праўнага бязьмежжа, якое чыніцца адносна незалежных сродкаў масавай інфармацыі". На пікет прыйшлі й замежныя журналісты. Гаворыць Любамір Гомбаш са славацкай газэты "Смэ": "Я прыйшоў на гэты пікет, каб падтрымаць беларускіх журналістаў. Афіцыйныя ўлады падманваюць беларускі народ. Мне самому ў гэтай краіне вельмі цяжка атрымаць інфармацыю ад афіцыйных уладаў", – казаў Любамір Гомбаш. На пікеце прысутнічала прэзыдэнт Беларускай Асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна. Ёй слова: (Літвіна: ) "Гэта яшчэ адная форма пратэжсту супраць таго, што сёньня адбываецца зь недзяржаўнай прэсаю. Я дазволю сабе проста ў чарговы раз пералічыць нашыя самыя балючыя праблемы. У першую чаргу, гэта праблемы, зьвязаныя з перарэгістрацыяй рэдакцыйных калектываў, з рэгістрацыяй новых… Гэта – нашае патрабаваньне ў стварэньні аднолькавых эканамічных умоваў для дзейнасьці недзяржаўнае прэсы. Гэта наш пратэст супраць адмаўленьня ў інфармацыі. То бок, мы за адкрыты доступ да інфармацыі – на сёньня асабліва патрэбнае грамадзянам нашай краіны… Вось у такой – напаўжартаўлівай форме… Не заўсёды, відаць, варта неяк так сувора змагацца з наступамі на прэсу. А вось – у такой форме, з раздачай лапшы "электарату нашаму" БАЖ і выйшаў на пляц". Бальшыня мінакоў падыходзілі й падтрымлівалі журналістаў, але лапшу браць адмаўляліся. Толькі бамжы былі вельмі ўдзячныя журналістам за нечаканы пачастунак.

Самае папулярнае
1