Зь нечаканымі праблемамі даводзіцца сутракацца апошнім часам кіроўцам вялікагрузных аўтамабіляў, што перасякаюць беларуска-польскую мяжу. З нагоды ўведзеных беларускімі ўладамі абмежаваньняў руху грузавога транспарту на мытных тэрміналах у Берасьці некаторым з кіроўцаў прапануюць пакінуць лішкі грузу. У адваротным выпадку гэтым аўтамабілям забаронена зьяжджаць з галоўнай аўтамагістралі, што цягнецца ад Берасьця да мяжы з Расеяй. Новыя выпрабаваньні для так званых дальнабойшчыкаў пачаліся пасьля прыняцьця Камітэтам па аўтамабільных дарогах, што існуе пры Міністэрстве транспарту і камунікацыяў Беларусі, адмысловага загаду №49. Паводле гэтага дакумэнту на пэрыяд з 20-га сакавіка па 22-га траўня на большасьці дарогаў рэспубліканскага значэньня ўведзеныя абмежаваньні руху вялікагрузных аўтамабіляў. Мова ідзе пра тое, што цяпер нагрузка на восі аўта, якое ўяжджае на тэрыторыю Беларусі, не павінна перавышаць 21 тону, замест ранейшых 24 тонаў. У выніку кіроўцаў прымушаюць разгружаць свае машыны і пакідаць лішкі тавару на мытных тэрміналах, бо ў іншым выпадку гэтым аўтамабілям будзе забаронена рухацца па беларускіх дарогах, нават, калі груз накіроўваецца ў нейкі населены пункт краіны. Паводле вэрсіі адказных чыноўнікаў Камітэту па аўтамабільных дарогах, гэтая мера – вымушаная, бо ў дзяржавы не хапае грошай на ўтрыманьне дарогаў, і ўзьнікаюць сур'ёзныя праблемы зь іх пакрыцьцём у неспрыяльны вясеньні пэрыяд. Акрамя таго кіроўцаў абвінавачваюць у тым, што яны наўмысна карыстаюцца другаснымі дарогамі, каб не плаціць за праезд па галоўнай шашы ад Берасьця да мяжы з Расеяй. Калі айчынныя перавозчыкі вымушаныя пагаджацца з пагаршэньнем умоваў сваёй дзейнасьці і цяпер падлічваюць страты, дык іхныя замежныя калегі адрэагавалі на гэты загад больш рашуча. Ужо зараз спэцыялісты вымушаныя прызнаць, што транзытная плынь праз Беларусь рэзка скарачаецца – замежныя перавозчыкі аддаюць перавагу краінам Балтыі і Ўкраіне, дзе па-ранейшаму дзейнічае агульнапрынятая ў Эўропе норма загрузкі ў 24 тоны. Акрамя таго ў суседзяў Беларусі існуе больш лагодная сыстэма збору падаткаў ды іншых плацяжоў. Паводле папярэдніх падлікаў, з-за недальнабачных рашэньняў чыноўнікаў зь Міністэрства транспарту, Беларусь ужо пасьпела згубіць некалькі сотняў амэрыканскіх даляраў, якія маглі б трапіць у бюджэт у якасьці платы за перамяшчэньне транзытных грузаў. Паводле інфармацыі вашага карэспандэнта, прыведзеныя лічбы выклікалі пярэпалах у згаданым міністэрстве. На адмысловай нарадзе, нібыта, было прынятае рашэньне прыпыніць дзейнасьць загаду ў адносінах да транспартных сродкаў, што ажыцьцяўляюць міжнародныя перавозкі. Але пратакол гэтай нарады не зьяўляецца юрыдычным дакумэнтам, і таму на тэрміналах у Берасьці па-ранейшым дзейнічае правіла, згодна зь якім тут затрымліваюць аўтамабілі, што маюць больш за 21 тону грузу. Кіроўцы, у сваю чаргу, заяўляюць, што з надыходам летняга сезону ня выключанае ўзнаўленьне акцыяў пратэсту, што ўжо не аднойчы здараліся на галоўнай транзытнай магістралі Беларусі.

Самае папулярнае
1