Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 24 сакавіка 2000 г.


Рэакцыя на сёньняшнія падзеі ў Менску дакладчыка ў справе Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Вольфганга Бэрэндта і супрацоўніка сэктару Беларусі Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Джона Армстранга.

(Бэрэндт: ) "Я думаю, што гэта вельміі сур'ёзнае здарэньне, і яно павінна быць вельмі моцна асуджанае. Я ня бачу магчымасьці, калі ня будзе ніякай рэакцыі на сёньняшнія падзеі з боку самога Лукашэнкі, што дыялёг будзе мець нейкі сэнс. І я цалкам разумею, калі апазыцыя ад яго адмовіцца.

Пасьля сёньняшніх падзеяў я ня веру, што могуць адбыцца свабодныя і справядлівыя выбары. Бо не аднойчы падкрэсьлівалі, што права праводзіць мірныя дэманстрацыі і доступ да СМІ зьяўляюцца перадумовамі для такіх выбараў. Так што ў мяне паўстаюць сумненьні, што гэтая мэта наогул рэальная.

Калі ўлады будуць надалей працягваць такія дзеяньні, то Беларусь апынецца ў яшчэ большай ізаляцыі. Я ня бачу, як можа быць канструктыўны дыялёг, калі рэжым захоўваецца так брутальна".

(Карэспандэнт: ) "Якую афіцыйную рэакцыю можна чакаць з боку Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы?"

(Бэрэндт: ) "У сераду я быў у Брусэлі і гутарыў з калегамі ў Эўрапейскім Парлямэнце. Мы ня ведалі тады аб сёньняшніх падзеях, але сабраліся, каб рэагаваць на судовы прысуд Клімаву. Зараз я даведаўся пра сёньняшнія падзеі і пляную скантактавацца зь імі ў панядзелак. Я думаю, што мы адрэагуем вельмі моцна – бо тое, што адбылося, зьяўляецца сур'ёзным крокам назад для дэмакратычнага разьвіцьця".

(Карэспандэнт: ) "Калі Вы мяркуеце ізноў паехаць у Менск?"

(Бэрэндт: ) "Пакуль няма вызначанай даты. Было заплянаванае спатканьне ў Вене, каб абмеркаваць тэхнічныя пытаньні ў сувязі з выбарамі, але пасьля сёньняшніх падзеяў я вельмі сур'ёзна сумняюся, ці ёсьць у гэтым сэнс, бо я ня бачу магчымасьцяў для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў".

Гутарыў

Максім Лукашэвіч

***

Джон Армстранг, супрацоўнік сэктару Беларусі Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША, напярэдадні дэманстрацыі заявіў наступнае:

(Армстранг: ) "За любы гвалт адказны рэжым. Калі ён, нават, ня можа дазволіць мірны марш, ня можа быць і гаворкі пра свабодныя і справядлівыя выбары".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG