Сёньня Аляксандар Лукашэнка загадаў з 1 сакавіка пачаць дыялёг грамадзка-палітычных сілаў у сувязі з парлямэнцкімі выбарамі. Аднак гэты дыялёг ані ў якім разе ня стане перамовамі двух роўных бакоў, на якіх настойвае апазыцыя і міжнародная супольнасьць, і якія Лукашэнка сам забавязаўся правесьці, падпісаўшы выніковы дакумэнт Стамбульскага саміту АБСЭ. Лукашэнка яшчэ раз пацьвердзіў, што на такія перамовы з апазыцыяй ён ня згодны. У часе нарады ў прэзыдэнцкай адміністрацыі, прысьвечанай забесьпячэньню міжнароднага прызнаньня парлямэнцкіх выбараў, Аляксандар Лукашэнка зрабіў некалькі важных заяваў. Калі адкінуць супярэчлівыя адступленьні пад час паўгадзіннага выступу, на які была дапушчаная прэса, то можна зьвярнуць увагу перш за ўсё на тое, што Лукашэнка усё ж згадзіўся на грамадзка-палітычны дыялёг напярэдадні выбараў, але толькі паводле ўласнага сцэнару: у дыялёгу павінны ўдзельнічаць усе грамадзка-палітычныя арганізацыі, якія выкажуць такое жаданьне да 1 сакавіка, у тым ліку сябры "Палаты прадстаўнікоў", а ня толькі апазыцыя. Па-другое, Лукашэнка гатовы асабіста ў любым фармаце ўдзельнічаць у гэтым дыялёгу. Па-трэцяе, няма пытаньняў, якія нельга абмяркоўваць пад час гэтага дыялёгу. І чацвертае: падставаю дзеля гэтага дыялёгу павінна стаць Канстытуцыя ўзору 96-га году. Відавочна было, што нават гэтае рашэньне далося Лукашэнку нялёгка. На працягу нарады ён некалькі разоў апэляваў і даволі жорстка выказваўся на адрэсу кіраўніка сваёй адміністрацыі Міхала Мясьніковіча й міністра замежных справаў Урала Латыпава, як бы даказваючы ім, што выбары – гэта нутраная справа Беларусі, і міжнароднае прызнаньне яму ня надта й патрэбна, зазначаючы, што яны падыйшлі дэ гэтае праблемы занадта лібэральна, што яны падладжваюцца пад амбасадараў краінаў Захаду. Дарэчы, Лукашэнка пры гэтым абвінаваціў амбасадара ЗША Дэніэла Спэкгарда ў нэгатыўных ацэнках рэжыму, якія дыплямат нібыта дазваляе сабе пад час сустрэчаў з жыхарамі Беларусі. Тым ня менш, менавіта пад ціскам Захаду (а не Мясьніковіча й Латыпава) Лукашэнка пагадзіўся на такі ўкарочаны варыянт дыялёгу ў краіне напярэдадні выбараў. Прычым Лукашэнка зазначыў, што яму не патрэбныя пры гэтым міжнародныя пасярэднікі. Але менавіта Міхалу Мясьніковічу і Ўралу Латыпаву, якія мелі апошнім часам кантакты з прадстаўнікамі Захаду і настойвалі на тым, каб распачаць гэты дыялёг, давядзецца адказваць перад Лукашэнкам за вынікі. Зьвяртаючыся да Мясьніковіча й Латыпава, Лукашэнка наўпрост заявіў "Я буду ўдзельнічаць у дыялёгу, але ня дай Бог, вы не дасягнеце мэтаў". Мэтамі, відавочна, зьяўляюцца міжнароднае прызнаньне легітымнасьці вынікаў восеньскіх парлямэнцкіх выбараў. Пры тым, што гэты дыялёг не павінна скарыстаць дзеля свайго ўмацаваньня апазыцыя. Аляксандар Лукашэнка адкрыта зазначыў, што ўсе спробы зьмяніць у Беларусі ўладу рэвалюцыйным ці эвалюцыйным шляхам (ці шляхам нейкіх саступак), на ягоны погляд, беспэрспэктыўныя.

Самае папулярнае
1