Два гады папраўчых работ з адлічэньнем дваццаці адсоткаў заробку на карысьць дзяржавы – такі прысуд вынес сёньня гарадзкі суд Менску маладафронтаўцу Яўгену Асінскаму за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці апазыцыі, якое адбылося летась у Дзень Незалежнасьці. Сёньня судзьдзя Валеры Камісараў у зале Менскага гарадзкога суду абвесьціў прысуд Яўгену Асінскаму: два гады папраўчых работ на асноўным месцы працы з адлічэньнем 20% заробку на карысьць дзяржывы. Яўген Асінскі абвінавачваўся ў злосным хуліганстве й ва ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія пацягнулі масавыя беспарадкі пад час леташняга несанкцыянаванага шэсьця апазыцыі ў Дзень Незалежнасьці. Тады было затрымана шмат удзельнікаў апазыцыйнай акцыі. Усе яны прайшлі праз адміністрацыйныя суды, многія былі пакараныя штрафамі ды адміністрацыйнымі арыштамі. Пракуратура ўзбудзіла й дзьве крымінальныя справы – супраць арганізатара шэсьця, старшыні Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыі "Народная Грамада" Міколы Статкевіча і супраць удзельніка шэсьця Яўгена Асінскага. Крымінальная справа Міколы Статкевіча пазьней была аб'яднаная з новай крымінальнай справаю, узбуджанай супроць яго за ўдзел у "Маршы Свабоды". Справа ж маладафронтаўца Яўгена Асінскага трапіла ў гарадзкі суд, дзе разглядалася на працягу трох тыдняў. Пракурор прапанаваў абраць мераю пакараньня тры гады пазбаўленьня волі ў выглядзе адпрацовак на будоўлях, што ў народзе называюць "хіміяй". Судзьдзя Валеры Камісараў не пагадзіўся з абвінавачваньнем і апраўдаў Яўгена Асінскага паводле артыкулу 201-га часткі другой (злоснае хуліганства). Яўген пакараны паводле артыкулу 187-га часткі другой (супраціўленьне супрацоўніку міліцыі пад час выкананьня ім службовых абавязкаў). Яўген Асінскі паведаміў "Радыё Свабода": (Асінскі: ) "Сёньня нарэшце быў вынесены прысуд па справе, якая цягнецца з 27 ліпеня, калі я быў затрыманы за ўдзел у акцыі, прысьвечанай дню незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Мне вынесьлі прысуд – 2 гады папраўчых работаў па месцы працы. Я чакаў больш жорсткага прысуду. У той дзень я выйшаў на мітынг, каб паказаць сваю нязгоду з рэжымам, з прэзыдэнтам, каб прадэманстраваць, што я супраць аб'яднаньня Беларусі з Расеяй. Так атрымалася, што калі здарылася сутычка зь міліцыяй, я апынуўся ў самай гушчы падзеяў. Я лічу, што супрацоўнікі міліцыі гэта ўсё проста справакавалі. Лічу, што гэта было зроблена спэцыяльна, каб запалохзаць астатніх людзей. Каб яны больш не хадзілі на мітынгі. Я і зараз, пасьля вынясеньня прысуду, лічу, што далей буду прымаць удзел у акцыях беларускай апазыцыі, паказваць сваю нязгоду з кіруючым рэжымам і з Лукашэнкам асабіста". Паведаміў Яўген Асінскі ў зале гарадзкога суду. Пасьля вынясеньня прысуду судзьдзя паведаміў Яўгену, што ў тэрмін пакараньня залічваецца той час, калі ён быў пад вартаю, у суадносінах "дзень за тры". Але калі асуджаны будзе мяняць месца працы і ўхіляцца ад выплаты грошай, то мера пакараньня можа быць зьмененая.

Самае папулярнае
1