Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 сьнежня 1999 г.


Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

Сёньня а 16-й гадзіне работнікі Магілеўскага аўтамабільнага заводу выставілі ля будынку адміністрацыі прадпрыемства пікет. Усьлед за работнікамі заводу "Зэніт" яны адстойваюць правы мясцовых арганізацыяў Свабоднага прафсаюзу на рэгістрацыю.

У мароз некалькі дзясяткаў работнікаў выйшлі да адміністрацыі прадпрыемства і патрабавалі спыніць перасьлед Свабоднага прафсаюзу. Удзельнікі пікету заклікалі Аляксандра Лакізу: "Не сьпяшайся секчы зь пляча, улада падрыхтавала табе ролю палача" і параўноўвалі дырэктара з Мусаліні і Гітлерам, якія прызнавалі толькі ўласны прафсаюз.

Пакуль пікетчыкі стаялі з плякатамі і раздавалі людзям улёткі, некалькі рабочых зрэзалі замок з офісу Свабоднага прафсаюзу і занесьлі яго ў габінэт дырэктара, якога на працоўным месцы не знайшлі.

Зараз арганізацыя рыхтуе дакумэнты на ўзбуджэньне крымінальнай справы ў адносінах да дырэктара аўтазаводу за парушэньне закону аб прафсаюзах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG