Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 1999 г.


Юрась Карманаў , Менск

Затрыманьнямі ўдзельнікаў скончылася сёньня другая спроба актывістаў Беларускага Народнага Фронту перакрыць цэнтральны праспэкт Скарыны.

У 17.30 у раёне плошчы Якуба Коласа каля 100 чалавек выйшлі на праезжую частку праспэкту, аднак, былі выштурханыя сіламі АМОНу. У часе сутычкі былі схопленыя тры чалвекі.

Выгукваючы "Жыве Беларусь!" і "Незалежнасьць" маніфэстанты спалілі расейскі сьцяг, і ў гэты момант рушаць ходнікамі праспэкту Скарыны ў кірунку расейскай амбасады ў Менску.

Яшчэ да пачатку акцыі ля сядзібы Беларускага Народнага Фронту ў Менску быў схоплены і жорстка зьбіты намесьнік старшыні БНФ Вячаслаў Сіўчык і два актывісты фронту. Аб адзінаццатай гадзіне, нагадаю, Вячаслаў Сіўчык заарганізаваў перакрыцьцё праспэкту Скарыны на 15 хвілінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG