Учора дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі адзначыла 79-я ўгодкі Слуцкага Збройнага чыну. На Меншчыне з гэтае нагоды прайшлі палітычныя акцыі, культурніцкія ды жалобныя мерапрыемствы. Справа не абыйшлася без канфліктаў зь міліцыяй. Учора ўраніцу ў Слуцак ад менскіх штаб-кватэраў БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі й пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка накіраваліся два "Ікарусы". У агульнай колькасьці каля сотні народнафронтаўцаў ды актывістаў Маладога Фронту меркавалі ўзяць удзел у санкцыянаваным слуцкімі ўладамі мітынгу, прысьвечаным 79-й гадавіне Слуцкага Збройнага чыну, ускласьці вянкі ды кветкі да будынку тамтэйшага краязнаўчага музэю, дзе ў лістападзе 1920 году Рада Случчыны прыняла рашэньне са зброяй у руках бараніць ад чужынцаў сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. Пасьля таго сябры БНФ плянавалі наведаць Вызну, Семежава й Грозава, дзе фармаваліся палкі слуцкіх ваяроў ды праходзілі жорсткія баі з чырвонаармейцамі Савецкае Расеі, і ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны. У Слуцку адбыўся мітынг, удзел у якім, акрамя кіраўнікоў Народнага Фронту, узялі лідэры БСДП "Народная Грамада", АГП, Сялянскае партыі, Беларускае партыі свабоды, Беларускага Незалежнага прафэсійнага зьвязу, Свабоднага прафэсійнага зьвязу прадпрыймальнікаў з гарадзенскага рынку "Паўднёвы", дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Згадку пра Збройны Чын слуцакоў выступоўцы паказвалі прыкладам таго, як трэба абараняць Бацькаўшчыну ад імпэрскае Расеі. Характэрным быў выступ Вінцука Вячоркі. (Вячорка: ) "Менавіта тут у 20-м годзе набыла сваю рэальнасьць, дзяржаўнае і палітычнае напаўненьне ідэя незалежнае дзяржавы. Нам зноў пагражае інкарпарацыя з боку ўсходняга суседа. Пад фальшывымі лёзунгамі паступовага выкананьня палажэньняў хаўруснае дамовы. Я зь вялікай радасьцю ўспрыняў тое, што, дзякуючы нашай прынцыповай пазыцыі, дзякуючы нашым магутным акцыям, "Маршу Свабоды", нашаму стаяньню са сьвечкамі пазаўчора ў Менску, дзякуючы таму, што Расейская імпэрыя пачала давіцца Чачнёю, гэтага ганебнага падпісаньня не адбылося". Пра неабходнасьць бараніць дзяржаву ад яе паглынаньня Расеяй казалі вядомыя палітыкі Людміла Гразнова, Юрась Беленькі, Мікола Анцыповіч, Анатоль Лябедзька, Сяржук Высоцкі, Мікола Статкевіч, Яўген Лугін, а таксама дзеячы прафэсійных зьвязаў Мікола Дзялендзік ды Валеры Леванеўскі. Спадар Анцыповіч зачытаў вітаньне ўдзельнікам мітынгу ад Зянона Пазьняка. Пад час ускладаньня вянкоў і кветак да гістарычнага будынку ў Слуцку міліцыянты забаранілі прадстаўнікам розных партыяў і рухаў карыстацца сымболікаю іхных арганізацыяў ды гістарычным бел-чырвона-белым сьцягам. Сур'ёзны канфлікт зь міліцыяй меў мейсца ў мястэчку Вызна, калі народнафронтаўцы з жалобнымі харугвамі прыйшлі ад аўтобусаў да магілы слуцкіх герояў. Не пасьпеў Мікола Анцыповіч закончыць уступнае слова перад тым, як класьці кветкі й вянкі, як перад менчукамі зьявіўся начальнік Салігорскага ГРАУС Анатоль Нізкі, апрануты ў цывільнае. Ён загадаў: (Нізкі: ) "Прекратілі несанкціонірованный мітінг. Вы проізвелі несакціонірованное шествіе". (галасы абураных менчукоў) Спадар Нізкі забраў дакумэнты ў кіроўцаў аўтобусаў і загадаў ім ехаць у Салігорск. Там у пастарунку ГРАУС ягоныя службоўцы склалі пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні на Міколу Анцыповіча й старшыню Менскай абласное рады БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Валянціна Баранава. Толькі надвячоркам менчукоў адпусьцілі дамоў. Заехаць у Грозава ды Семежава яны не пасьпелі. Цягам гэтага тыдню са спадарамі Анцыповічам ды Баранавым павінен разабрацца Салігорскі раённы суд.

Самае папулярнае
1