У Дагэстане трынаццаты дзень працягваюцца баі. За прамінулыя суткі расейская авіяцыя нанесла 24 ракетна-бомбавыя ўдары па пазыцыях ісьлямістаў у горных паселішчах у Ботліхскім раёне. Але вырашальная апэрацыя супраць ісьлямскіх фармаваньняў пачнецца не раней за наступны тыдзень, паведамляе прэсавы цэнтар расейскага міністэрства абароны ў Дагэстане. Дадатковы час, паводле прэс-цэнтру, неабходны для правядзеньня апэрацыі з найменшымі стратамі. Паводле інфармацыі расейскіх ваенных, учора ў баёх за паселішча Тандо загінула 8 расейскіх жаўнераў і 20 чалавек было паранена. Паводле расейскіх крыніцаў, гэта былі самыя цяжкія страты за дзень, пачынаючы ад 7 жніўня. Ісьлямісты паведамляюць, што было забіта звыш шасьцідзесяці расейскіх вайскоўцаў. Прадстаўнік ісьлямістаў Махамад Тагаеў сьцьвярджае, што ля Тандо расейскі наступ быў адбіты, а йсьлямскія байцы захапілі яшчэ два паселішчы. Расейскія крыніцы абвяргаюць гэта і паведамляюць пра ўзяцьцё горнага перавалу Харамі. Баевікі паведамляюць таксама, што да іх падыйшлі падмацаваньні з Чачні. Міністар абароны Расеі Ігар Сяргееў, які наведаў учора Дагэстан, паабяцаў прадставіць неабходныя войскі й тэхніку дзеля пасьпяховага завершаньня апэрацыі супраць ісьлямістаў. Агэнцыя ІТАР-ТАСС са спасылкаю на прэсавы-цэнтар Мінабароны Расеі ў Дагэстане, паведамляе, што да ўсіх, хто пацерпіць у выніку гэтае апэрацыі, будзе выяўлены максімум увагі. Параненым жаўнерам і афіцэрам, а таксама сем'ям палеглых вайскоўцаў будуць выплачаныя грашовыя кампэнсацыі. Дагэстан зьвярнуўся да фэдэральнага цэнтру з просьбаю выдаткаваць 300 мільёнаў рублёў дзеля ліквідацыі наступстваў баявых дзеяньняў. Расейскія войскі зь цяжкасьцяй манэўруюць у горных раёнах. Амэрыканская газэта «Бостон Глоб» прыводзіць словы аднаго з расейскіх жаўнераў, які дзеліцца сваімі ўражаньнямі: не пасьпееш, маўляў, зь вялікімі цяжкасьцямі заняць вышыню, як ісьлямісты ўжо рассыпаюцца па шматлікіх схованках у пячорах, далінах, на стромых адхонах. «Гэта тое ж самае, як шукаць 124 іголкі ў дзесяці стагох, а вы ня маеце магніту, ды іголкі могуць забіць вас», такое ўражаньне ўдзельніка дагэстанскіх падзеяў. «Нягледзячы на тое, што расейскае камандаваньне абяцае неўзабаве ачысьціць раён ад баявікоў, анічога ня ўказвае на тое, што баявыя дзеяньні набліжаюцца да канца», зазначае «Бостон Глоб».

Самае папулярнае
1