Сёньня Міністэрства Юстыцыі Беларусі распаўсюдзіла чарговую заяву ў сувязі з правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Мінюст, у прыватнасьці, пагражае забаронай партыям ды іншым грамадзкім арганізацыям, якія маюць дачыненьне да гэтых выбараў. У Беларускай Праваабарончай Канвэнцыі лічаць, што ўлады гатовыя перайсьці да адкрытых рэпрэсіяў. У заяве Мінюсту пастанова Вярхоўнага Савету прызначыць выбары называецца незаконнай на той падставе, што гэты ворган, нібыта, дэ-юрэ не існуе. «Пастанова Цэнтарвыбаркаму аб правядзеньні датэрміновага галасаваньня з 6 па 15 траўня, выхад членаў тэрытарыяльных выбарчых камісіяў на дом да грамадзянаў зьяўляецца грубейшым парушэньнем дзеючага заканадаўства». Далей у заяве прыводзіцца сьпіс палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў, якім Мінюст вынес пісьмовае папярэджаньне ў сувязі з удзелам у выбарах прэзыдэнта Беларусі. Гэта: Беларускі Гельсынскі Камітэт;
Партыя Беларускага Народнага Фронту;
Беларуская Сялянская Партыя;
Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада;
Рэспубліканскі Фонд Падтрымкі Дэмакратычных Рэформаў імя Льва Сапегі;
Таварыства Беларускай Школы;
Беларускі Жаночы Рух Адраджэньня Айчыны;
Усебеларускі Клюб Выбаршчыкаў;
Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя "Народная Грамада";
Беларуская Нацыянальная Партыя;
Свабодны Прафсаюз Беларускі;
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны;
Аб'яднаная Дэмакратычная Партыя. На заканчэньне Мінюст паведамляе, што папярэджаньне можа быць падставай для адмовы ў перарэгістрацыі партыяў ці грамадзкіх аб'яднаньняў. Цікава, што акурат тыдзень таму прэсавая служба Мінюсту распаўсюдзіла заяву, у якой сьцьвярджалася, быццам вядомы прэзыдэнцкі Дэкрэт №2 ад 26 студзеня 1999 году не зьяўляецца перашкодай для перарэгістрацыі партыяў і арганізацыяў. Да пачатку траўня Мінюстам былі зарэгістраваныя 42 аб'яднаньні і перарэгістраваныя 39, сярод якіх 22 прафсаюзы, што, на думку чыноўнікаў міністэрства, сьведчыць аб плюралізме ўладаў. Сотням іншых няўрадавых арганізацыяў, як сталася відавочна, пагражае ліквідацыя, калі яны ня пройдуць перарэгістрацыю да 1 ліпеня. Нагадаем, што толькі Асамблея Няўрадавых Арганізацыяў Беларусі налічвае звыш пяціста аб'яднаньняў, а ўсяго пакуль дзейнічае каля дзьвюх тысячаў грамадзкіх арганізацыяў. На думку старшыні назіральнае рады Беларускай Праваабарончай Канвэнцыі Аляксандра Патупы, сёньняшняя заява Мінюсту зьяўляецца чарговым выклікам міжнароднай супольнасьці і нормам цывілізацыі. У інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Патупа зьвярнуў асаблівую ўвагу на пагрозу ў адрас Беларускага Гельсынскага Камітэту. (Патупа:) "Забарона рэгістрацыі – гэта ход супраціву ўсёй усясьветнай грамадзкасьці. Праваабарончыя функцыі заўсёды будуць існаваць. Гэта – патрэба грамадзкасьці. Мы ведаем часы савецкай імпэрыі, калі існавалі праваабарончыя групы без усякай рэгістрацыі акрамя як у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі, які кантраляваў гэтую дзейнасьць і арыштоўваў…" Чарговыя пагрозы ўладаў на адрас грамадзкіх аб'яднаньняў і іхных лідэраў, а таксама простых грамадзянаў Аляксандар Патупа зьвязвае з агульнай атмасфэрай, якая ўсталёўваецца ў Беларусі. (Патупа:) "У краіне выразна павеяла тэрорам. Пахам эскадронаў сьмерці. Гэта паўднёваамэрыканскі тэрмін los escadrones de la muerte. Калі шматлікія факты зьбіцьця Юрыя Хашчавацкага, Анатоля Лябедзькі, Галіны Дракахруст, Славаміра Адамовіча ды шмат каго яшчэ можна яшчэ, хоць і зь цяжкасьцю, лічыць праявамі палітычнага хуліганства, дык зьнікненьне Тамары Віньнікавай і аднаго зь ейных сыноў, раптоўная сьмерць Генадзя Карпенкі і зьнікненьне Юрыя Захаранкі – ёсьць нечым іншым. Здаецца па нас прыйшлі, спадарыні і спадары". Разам з тым Аляксандар Патупа дадаў, што кожны крок уладаў супраць цывілізацыі і правоў чалавека ў канчатковым выніку толькі набліжае крах рэжыму. Віталь Тарас, Менск