Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 красавіка 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Сёньня ўначы ў Менску "Маладым фронтам" была праведзеная традыцыйная ўжо акцыя "Горад-наш!". Пад час разьвешваньня бел-чырвона-белых сьцягоў былі арыштаваныя два сябры "Маладога фронту", яшчэ чацьвёра былі затрыманыя напярэдадні. Адначасова, працягваюцца выклікі ў пракуратуру сяброў тэрытарыяльных выбарчых камісіяў.

Сёньня ўначы ў розных раёнах Менску было разьвешана каля сарака бел-чырвона-белых сьцягоў. На менскіх будынках расклейваліся ўлёткі з заклікам узяць удзел 25 сакавіка ў апазыцыйнай акцыі "Чарнобыльскі шлях". Пра гэта нашаму радыё паведаміў намесьнік Старшыні "Маладога фронту" Яўген Скочка.

(Скочка:) "Сьцягі зьявіліся па ўсім горадзе, я асабіста бачыў вывешваньне сьцягоў у Заводзкім раёне. Сябры Заводзкай рады "Маладога фронту" пасьпелі павесіць толькі два сьцяга - на вуліцы Алтайскай, на доме 64 корпус 5, і на Партызанскім прашпэкце, дом 128. Гэтыя сьцягі вісяць і зараз, іх ніхто ня можа зьняць, таму што яны на вельмі вялікай вышыні. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі выканаўцу гэтай акцыі Андрэя Сяргеню і Алеся Кашэню. Затрымалі ў момант, калі тыя клеілі ўлёткі, і пасярод ночы, гэта было ўжо пад самы золак, іх выпусьцілі. Хлопцам дадуць штраф".

Прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна-96" Валянцін Стэфановіч паведаміў нашаму радыё, што учора ўвечары падчас расклейваньня ўлёткаў "Чарнобыльскага шляху" на вуліцы Варвашэні ў Менску былі затрыманыя непаўнагадовыя сябры "Маладога фронту" Лявон Абразевіч і Міхал Шарамет, а таксама паўнагадовыя Натальля Кійко і Юлія Бяроза. Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РАУС Менску, і сярод начы адпусьцілі, склаўшы пратаколы.

Учора ў Наваполацку быў затрыманы сябра "Маладога фронту" Зьміцер Салаў'ёў, які ўваходзіць у тэрытарыяльную камісію ў выбарах прэзыдэнта Беларусі. Як паведамілі ў цэнтры "Вясна-96", у мясцовай пракуратуры яму было вынесенае папярэджаньне. За апошні месяц у пракуратуры перабывалі ўсе сябры наваполацкай выбарчай камісіі.

У штаб-кватэры БНФ лічаць, што ўзмацненьне рэпрэсіёў зьвязанае з набдіжэньнем даты прэзыдэнцкіх выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG