Вясеньні дзень памяці памерлых быў вядомы ў Беларусі яшчэ з дахрысьціянскіх часоў, і таму натуральна, што з прыходам хрысьціянства гэты дзень набыў новае напаўненьне. Адзначаюцб гэты дзень памяці памерлых у розных рэгіёнах Беларусі ў розны час. На усходзе краіны - у Віцебскай, Магілеўскай, Гомельскай і часткова Менскай вобласьцях - Радаўніцу адзначаюць менавіта ў другі аўторак пасьля Вялікадня, як сёньня. На Берасьцейшчыне памінаць продкаў пачынаюць ужо з чацьвярга сьветлага Вялікодняга тыдня і сканчваюць у нядзелю. А на Гарадзеншчыне больш у пашане восеньскія, гэтак званыя дзьмітраўскія Дзяды. Як сказаў адзін знаёмы праваслаўны сьвятар, які родам зь Берасьцейскай вобласьці, у яго на малой радзіме сёньня Радаўніцу не адзначаюць - а займаюцца звычайнай будзённай працай. Варта пры гэта адзначыць, што Берасьцейшчына з'яўляецца найбольш праваслаўным беларускім рэгіёнам, паколькі большая частка прыходаў гэтай царквы знаходзіца менавіта там. Радаўніца не з'яўляецца ўсяленскім днём у праваслаўнай царкве, і адзначаецца толькі ва ўсходнеславянскіх краінах. З 1992 году ў Беларусі гэты дзень стаў афіцыйным і нерабочым. Сёньня на Маскоўскія могілкі людзі ішлі з самай раніцы. Праўда, каля магілаў вядомых у Беларусі людзей, якія пахаваныя там, амаль нікога з родных заўважана не было. Перад брамаю могілак разгарнулі гандаль абразкамі сестры з праваслаўнага таварыства міласэрднасьці і бабулі зь кветкамі. Праз нейкі час да іх далучыўся і дзяржгандаль. Прычым гандлявалі ня толькі мінэралкай і бутэрбродамі, але і півам з гарэлкай у разьліў. А таксама - смажылі шашлыкі. Шчыра кажучы, бачыць "кропку харчаваньня і выпіваньня" каля брамы могілак было дзіўна. І я вырашыў пацікавіцца, чым з'яўляецца радаўніца для тых, хто ў гэты дзень прыйшоў на могілкі. А таксама як ставяцца людзі да падобных буфэтаў. Думкі апытаных падзяліліся. Гаворыць паслушнік Жыровіцкага праваслаўнага манастыра Алег і іншыя наведвальнікі могілак. (Алег:) "Гарэлка навогул, калі яе карыстаюць, памінаючы памерлых, яна шкодзіць - і тым, хто памінае, і тым, каго памінаюць. Лепей памінаць малітвай, а не гарэлкай". (Карэспандэнт:) Чым для Вас з'яўляецца гэтая традыцыя - проста як бы абавязак альбо ўсё ж нешта большае? (Голас жанчыны:) "Асабіста я, калі іду на могілкі, лічу, што я іду ў госьці. А гарэлка тут не абавязковая." (Голас мужчыны:) "Нада абязацельна". (Карэспандэнт:) Чаму? (Голас мужчыны:) "Ну, помянуць, как-та вспомніць, сабіралісь жа, в госці прыхадзілі друг к другу". (Карэспандэнт:) "Чым для Вас з'яўляецца гэты дзень? (Голас жанчыны:) "Ну ня ведаю, усё ж родзічы мае ўсе тут. А гарэлка непатрэбная. Вадзічкі можна выпіць, а гарэлка - не". Відаць, дзеля таго, каб падбіраць ужо падгулялых наведвальнікаў, каля выхаду з могілак дзяжурыў вялікі нарад міліцыі і ОМОНу. На вайсковых могілках а палове дванаццатай раніцы наведвальнікаў было няшмат. Магілы клясікаў літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа ды іншых вядомых людзей прыбраныя, але да іх ніхто яшчэ не прыходзіў. А ў Курапатах апоўдні панавала мёртвая цішыня. Толькі вецер ганяў па лесе кімсьці кінутае каля магілаў ахвяраў камунізму сьмецьце. Я застаў сталага веку жанчыну, якая ціха чытала з кніжкі малітву. Вось што сказала каталічка Ніна Іванаўна: (Жаночы голас:) "Кажуць, што з турмы вывозілі растрэльваць сюды. І майго бацьку таксама". (Карэспандэнт:) "Чаму, на Вашую думку, сёньня ў Курапатах ня бачна людзей?" (Жаночы голас:) "Я і сама ня ведаю, чаму. Тыя разы, якк у касьцеле абвяшчалі, дык прыходзіла шмат людзей". Я спрабаваў высьветліць у апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, ці будуць іхнія прадстаўнікі праводзіць нейкія мерапрыемствы на Радаўніцу. Але ўразумляльнага адказу так і не пачуў. усе апазыцыянеры казалі, што неяк прызвычаіліся хадзіць у Курапаты толькі на восеньскія Дзяды.

Самае папулярнае
1