Сёньня ў анонсе перадачы «Радыёфакт» прагучала паведамленьне пра распрацоўку новай мадэлі тэлевізара на віцебскім заводзе «Віцязь». Наўрад ці гэтая навіна трапіла б у анонс ранішняй радыёпраграмы, калі б не назоў новае мадэлі. Гучыць ён коратка і ёміста - «Прэзыдэнт». На жаль, атрымаць камэнтар ад галоўнага інжынэра прадпрыемства Валерыя Зайцава не ўдалося. Але адзін зь вядучых спэцыялістаў заводу «Віцязь», які з зразумелых прычынаў не пажадаў, каб ягонае імя агучвалася, пагадзіўся ўдакладніць некаторыя дэталі. Паводле ягоных словаў, навінка яшчэ знаходзіцца ў стадыі эскізу. Ад папярэдніх мадэляў яна найперш будзе розьніцца зьнешнім выглядам. Тэлевізар набудзе больш вытанчаную форму. І на прадпрыемстве, відаць, прыкладуць неабходныя намаганьні, каб гэтая форма адпавядала зьместу. А пра тое, што зьяўляецца галоўным зьместам перадачаў беларускага тэлебачаньня, спрачацца не даводзіцца. На пытаньне, ці не завялікую адказнасьць бяруць на сябе стваральнікі тэлевізара «Прэзыдэнт», спэцыяліст адказаў, што калі тэлевізар атрымаецца ўдалы, дык Аляксандар Рыгоравіч будзе задаволены. А ў выпадку, калі мадэль ня спраўдзіць надзеяў, заўжды можна сказаць, што названая яна была ў гонар прэзыдэнта ЗША. Праўда, адказаць, колькі «Прэзыдэнт» будзе каштаваць у краме, супрацоўнік заводу «Віцязь» пакуль што ня здолеў.

Самае папулярнае
1