Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сваю ацэнку Білу Клінтану дае намесьнік Старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі…

(Дабравольскі: ) “Мне даводзілася двойчы спатыкацца з Прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам, але, безумоўна, ацаніць ягоную дзейнасьць на пасадзе прэзыдэнта на падставе толькі гэтых сустрэчаў немагчыма. Я думаю, што вельмі істотна, што ён адстойваў дэмакратычныя каштоўнасьці, і ў нашых спатканьнях гэта гучала.

Ён заўсёды ацэньваў інфармацыю, якую атрымліваў, паводле яе адпаведнасьці з тымі каштоўнасьцямі, за якія ён выступае. А навогул, ён быў прэзыдэнтам, які праводзіў даволі эфэктыўную міжнародную палітыку, і ў адносінах да Беларусі Амэрыка пад ягоным кіраўніцтвам заўсёды займала вельмі прынцыповую і, я б так сказаў, маральную пазыцыю, таму што ЗША былі сярод самых першых краінаў, якія заявілі, што Беларусь парушае дэмакратычныя нормы, і якія выступалі за абарону правоў чалавека.

І менавіта тое, што Клінтан гэта рабіў ў адносінах да ўсіх краінаў сьвету – пры ўсім тым, што некаторыя моманты ў янгонай дзейнасьці шмат каму здаюцца спрэчнымі, - мне здаецца, у гэтым палягае цэльнасьць і прынцыповасьць амэрыканскай палітыкі, і ў гэтым якраз і ёсьць эфэктыўнасьць замежнай палітыкі ЗША”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG