Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Першы раз пытаньне пра псыхічную адэкватнасьць Аляксандра Лукашэнкі было афіцыйна ўзьнятае ў лютым 1995 году.

Тады на паседжаньні Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня дэпутат Апазыцыі БНФ Сяргей Навумчык прапанаваў стварыць адмысловую парлямэнцкую камісію ў спараве дасьледаваньня псыхічнага здароў’я прэзыдэнта Лукашэнкі з удзелам лекараў.

Прапанова Навумчыка была пастаўленая на галасаваньне і набрала рэкордную па тым часе для апазыцыі колькасьць галасоў – больш за 70. Аднак, паводле рэглямэнту Вярхоўнага Савету, гэтага было недастаткова для прыняцьця рашэньня, і камісія не была створаная.

Тым ня менш, нават прэзыдэнцкая газэта “Советская Белоруссия” ў тыя дні паведаміла пра гэтую падзею ў Вярхоўным Савеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG