Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Прадстаўнік Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Пастаяннай радзе Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе Дэвід Джонсан выступіў сёньня з новай заявай адносна выбараў у Беларусі.

У заяве гаворыцца, у прыватнасьці, што згодна з паведамленьнямі Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску, выбарчыя камісіі адсейваюць кандыдатаў.

І далей цытата: “На сёньняшні дзень 216-ці з 700 кандыдатаў (а гэта 25 працэнтаў) было адмоўлена ў рэгістрацыі. Са 180 апэляцыяў, накіраваных у Цэнтральную выбарчую камісію, толькі ў 23 выпадках справа была вырашаная на карысць кандыдатаў. Толькі 17 з 30 кандыдатаў, якія зьяўляюцца сябрамі сацыял-дэмакратычнай партыі, былі зарэгістраваныя. Была інфармацыя аб тым, што старшыня партыі Статкевіч зьбіраецца зьняць сваю кандыдатуру.

Беларускія ўлады зацікаўленыя ў тым, каб апазыцыя ўдзельнічала ў выбарах, спадзяючыся, што гэта дасьць ім легітымнасьць. Аднак, замест таго, каб стварыць умовы для прыцягненьня апазыцыйных кандыдатаў, улады ужылі пагрозы. На прэсавай канфэрэнцыі 22 верасьня старшыя Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына пагражала, што калі Статкевіч здыме сваю кандыдатауру, дык яму прыйдзецца аплаціць выдаткі ЦВК, і ён страціць магчымасьць удзельнічаць у выбарах на чатыры гады.

Між тым, улады працягваюць на падставе Адміністрацыйнага кодэксу арыштоўваць і перасьледваць тых, хто выступае за байкот. Старшыня ЦВК Ярмошына выступіла ў падтрымку гэтых затрыманьняў. Яна назвала байкот антыдзяржаўнай агітацыяй. Спадарыня Яромошына прыгадала, што 10-ы параграф палажэньня аб Кансультанцыйна- маніторынгавай групе утрымлівае рэкамэндацыю, прынятую на тэхнічнай канфэрэнцыі 30 жніўня аб тым, што статус гэтай групы ў Беларусі можа быць перагледжаны ў выпадку пагаршэньня перадвыбарчай сытуацыі.

У паваедамленьні КНГ АБСЭ сьцьвярджаецца, што праблемы з рэгістрацыяй і павагай да тых, хто байкатуе выбары, сьведчаць аб пагаршэньні сытуацыі. Толькі неадкладныя і канкрэтныя крокі з боку беларускага ўраду з мэтай рэгістрацыі апазыцыйных кандыдатаў і спыненьня арыштаў тых, хто выступае за байкот, а таксама стварэньне ўмоваў для правядзеньня мірнай дэманстрацыі 1 кастрычніка можа зьмяніць сытуацыю”, – гаворыцца ў заяве прадстаўніка ЗША ў Пастаяннай радзе АБСЭ Дэвіда Джонсана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG