Рэпартаж нашага другога карэспандэнта, які знаходзіцца сярод удзельнікаў
шэсьця. Калёна рухаецца ля аўтавакзалу Маскоўскі.
(Сьвірко: ) “Колькасьць удзельнікаў можна вызначыць так – больш за тысячу.
Калёна расьцягнулася паміж пачаткам мікрараёну Ўсход і аўтавакзалам Маскоўскі.
Міліцыянты заклікаюць удзельнікаў шэсьця не выходзіць за межы першай паласы
на праезжай частцы праспэкта Скарыны. Але, дарэчы, тры астатнія паласы
па-ранейшым вольныя. Асаблівага руху не назіраецца. Тралейбусы і аўтобусы
едуць ва Ўручча запаволена.
Я чытаю зараз лёзунг усярэдзіне калёны “Палеглыя ў Курапатах – ахвяры
расейска-камуністычнага генацыду ў Беларусі”.
У калёне вельмі шмат бел-чырвона-белых сьцягоў ды крыжоў”.
Юры Сьвірко, Менск
Самае папулярнае
1