Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Як ужо паведамлялася, дзясяткі людзей пацярпелі ўчора ў выніку сэрыі моцных выбухаў у Косаўскай Мітравіцы. 17 французкіх міратворцаў былі параненыя аскабалкамі гранатаў, тры жаўнеры шпіталізаваныя. Пацярпелі таксама 20 мяйсцовых сэрбаў і пяць косаўскіх албанцаў. Міжнародны друк піша сёньня ня толькі пра падрабязнасьці новых міжэтнічных сутыкненьняў у Косаве, але й задаецца пытаньнем пра будучыню гэтага краю.

Сёньняшняя “New York Times” піша, што прыблізна 800 албанцаў жывуць побач з сэрбамі ў паўночнай частцы Мітравіцы, у квартале, які называецца басьнійскім. Больш як месяц таму, калі ў горадзе пачаліся міжэтнічныя хваляваньні, у выніку якіх загінулі 8 албанцаў, некалькі сотняў жыхароў перасяліліся адсюль на тэрыторыю албанскай абшчыны на другім беразе ракі. Міратворцы ўгаварылі тады каля сарака чалавек вярнуцца ў свае дамы на сэрбскай тэрыторыі.

13 лютага ў басьнійскім квартале былі параненыя два французкія жаўнеры і некалькі сэрбаў; адзін албанец быў забіты. У выніку ўчорашняй успышкі гвалту 50 албанцаў уцяклі з паўночнай частку гораду за раку.

У Мітравіцы, якую патрулююць 1000 міратворцаў, абвешчаная камэнданцкая гадзіна. Французкія вайскоўцы арыштавалі ўчора чатырох асобаў, падазраваных у сувязі з выбухамі.

Міжэтнічныя сутыкненьні распачалася ўчора пасярод дня на мяжы албанскай і сэрбскай частак Мітравіцы. Масавая сутычка пачалася з бойкі паміж албанцам і сэрбам, калі яшчэ адзін албанец выцягнуў пісталет і стрэліў у сэрба.

Разьюшаны натоўп сэрбаў спынілі французкія міратоворцы, і ў гэты момант з боку албанцаў у натоўп нечакана паляцелі гранаты.
Албанцы сьцьвярджаюць, што яны процістаяць сэрбам, якія жадаюць выціснуць іх зь іхных дамоў на паўночным беразе ракі Ібар. Сэрбы гавораць, што басьнійскі квартал служыць прыбежышчам для албанскіх узброеных экстрэмістаў, якія імкнуцца выгнаць сэрбаў зь Мітравіцы.

Албанцы скардяцца на французкіх міратворцаў, якія адказваюць за паўночны сэктара Косава, куды ўваходзіць і Мітравіца. Яны абвінавачваюць французаў у тым, быццам бы яны прыкрываюць дзеяньні сэрбаў. Найбольш радыкальныя албанцы сьцьвярджаюць нават, што ў апошнім выпадку французы апунуліся на баку сэрбаў.
Між тым, як паведамляе іншая амэрыканская газэта – “Washington Post”, генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Раду Бясьпекі неадкладна абмеркаваць палітычны статус Косава. Анан заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў аўторак, што ў Косаве склалася вельмі складаная ды няпэўная сытуацыя, паколькі яго будучы палітычны статус ня быў вызначаны.

Хаця пераважная колькасьць косаўскіх албанцаў жадаюць поўнай незалежнасьці ад Югаславіі, ААН і НАТО трымаюцца меркаваньня, што Косава павінна застацца шматнацыянальнай самакіруемай часткай Сэрбіі. Паўночна-Атлянтычная Рада вырашыла не ствараць прэцэдэнт, які б даў падставу для сэпаратызму ў Эўропе.
Анан выказаў занепакоенасьць тым, што дзьве абшчыны ў Косаве, албанская і сэрбская, маюць рознае ўяўленьне пра статус правінцыі, і таму каардынатара ў справе адбудовы Косава Бернара Кушнера ды яго каманду чакае цяжкая праца.

Брытанская “Guardian” тым часам паведамляе, што два царкоўныя герархі, біскуп Арцемі і айцец Сава, якія прадстаўляюць косаўскіх сэрбаў у перамовах з ААН, пагадзіліся, нягледзячы на незадаволенасьць югаслаўскага прэзыдэнта Мілошавіча, больш актыўна супрацоўнічаць з адміністрацыяй ААН. Аднак, пакуль што абодва яны яшчэ не гатовыя працаваць у створанай адміністрацыяй радзе. Як заявіў айцец Сава, “мы можам успрымаць сябраў адміністрацыйнае рады як назіральнікаў і час ад часу супрацоўнічаць зь ёй, але не афіцыйна”.

Віталь Тарас

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG