Гэта ўжо другое сьмяротнае пакараньне, зьдзейсьненае ў штаце Тэхас зачас прэзыдэнцкай кампаніі Джорджа Буша. Перад гэтым
упершыню ў гісторыі Амэрыкі сьмяротны прысуд быў прыведзены ў выкананьне да жанчыны сталага веку. Яе сьмерць выклікала выбух у сродках масавай інфармацыі.
Жанчына гэтая, згодна абвінавачаньням, забіла больш дваццаці гадоў назад мужа. Напярэдадні прызначанага дню сьмяротнага пакараньня Буш спыніў сваю агітацыйную паездку і тэрмінова прыляцеў у Далас, але прысуджаную да сьмерці не памілаваў.
Зараз сьмяротная ін’екцыя была зробленая 36-ці-гадоваму афра-амэрыканцу Грахаму. Камітэт штата Тэхас у пытаньнях памілаваньняў – пакінуў прысуд у сіле. А губэрнатар і кандыдат у прэзыдэнты Буш заявіў, што падтрымлівае рашэньне камітэту.
Сьмяротнае пакараньне чорнага Грахама, на думку назіральнікаў, забірае у Буша галасы чорных выбаршчыкаў, якія ў бальшыні і так галасуюць звычайна за дэмакратаў.
Усе актывісты чорнага руху ў ЗША скрытыкавалі гэты сьмяротны прысуд. Больш таго, яны заявілі, што ўлады праводзяць у краіне генацыд чорнага насельніцтва. У барацьбу за жыцьцё Грахама падключыўся знакаміты і аўтарытэтны сьвятар Джэсі Джэксан, некалі паплечнік Марціна Лютэра Кінга.
Джэсі Джэксан апошнім часам прыцягнуў ўвагу сусьветнай прэсы, калі вызваліў амэрыканскіх вайскоўцаў з сэрбскага палону пад час вайны ў Косаве. Джэсі Джэксан быў сьведкам на судовым паседжаньні, дзе разглядалася апэляцыя аб памілаваньні Грахама.
І прасіў аб памілавані Грахама. Сам Грахам, дарэчы, не прызнаў сваёй віны да самага сьмяротнага канца..
Яго абвінавацілі ў забойстве на аўтамабільнай стаянцы каля аднаго з супэр-маркетаў. Усе доказы ягонай віны былі пабудаваныя на паказаньнях толькі аднаго сьведкі, які, быццам бы, пазнаў у Грахаму – забойцу. Справа цягнулася 17 гадоў.
Актывісты Чорнага руху і сёньня заяўляць, што амэрыканская юрыдычная сыстэма не гарантаваная ад памылак. А судзьдзі часта могуць прыймаць неаб’ектыўныя рашэньні, калі перад імі стаіць чорнаскуры чалавек, якому высоўваюцца абвінавачваньні.
Пад час прывядзеньня прысуду ў выкананьне каля сьценаў турмы, дзе Грахаму рабілі сьмяротную ін’екцыю, сабраліся 400 пратэстантаў, у бальшыні актывісты Чоргана руху і прынцыповыя праціўнікі сьмяротнай кары. Непадалеку наладзіў і сваю дэманстарцыю Ку-Клукс- Клан. Расісты падтрымлівалі забойства чорных злачынцаў.
Гэтыя дзьве дэманстрацыі міжволі схілялі сымпатыі амэрыканскіх выбаршчыкаў на бок больш гумманы -- у абарону чорнага Грахама, віна якога сродкамі масавай інфармацыі апошнім часам пастаўлена пад пэўнае сумненьне.
Аналітыкі заўважылі, што ўсе апошнія падзеі сталі чарговым правалам у прэзыдэнцкай кампаніі ДЖорджа Буша і далі новыя козыры ягонаму канкурэнту – дэмакрату Элу Гору.
Галіна Прыгара