Часам пачынае здавацца, што што іголка - гэта прыручаная бліскавіца.
Чалавек глядзеў-глядзеў, як навальніца намагаецца, зшыў сабе нейкую апранатку
зь цёмных хмараў, нярвова ламаючы іголкі бліскавіцаў, ды і вырашыў сам
паспрабаваць заняцца швівам, каб быць апранутым, што называецца, "зь іголачкі".
Іголка абшывае чалавека, І пялюшкі, і сарочку, якую вясельле зазнаходзіць.
Шые іголка і саван таксама.
Дарэмна шукаць іголку ў стозе.
Як нітка за іголкай, ідзе за чалавекам вернасьць.
Як на іголках, пачуваецца нецярпеньне.
Сасна зшывае лясную цішыню сваімі зялёнымі іголкамі.
Вожык увесь у іголках, як у маленькіх дзідах - імі бароніць сваю безабароннасьць.
Калі дзяўчына і маладзіца прыжывае гузік свайму нарачонаму ці сужанаму
- як бы прышывае яго да сябе.
Прыручаная бліскавіца працы не баіцца.
Рыгор Барадулін
Самае папулярнае
1