У бураках ёсць цымус : у чырвоных - колер, у цукровых -
слодыч.
У бураках ёсць перспектыва - як станеш на пачатку калгаснай баразёнкі
, то канец далёка-далёка.
За буракамі - літаратурная традыцыя. "Дудка беларуская" Францішка Багушэвіча
выйшла пад псеўданімам Мацей Бурачок.
Бурак ежа сціплая і кампанейская : ён ніколі не бывае у цэнтры
стала і сам па сабе: ён ці ў баршчы, ці ў вінэгрэце, ці "пад шубай".
Зрэшты, слова гэтае рэдка ўжываецца у адзіночным ліку - хіба толькі
у адпаведных прозвішчах. А так увесь час - буракі і буракі.
У адрозненне ад бульбы, буракі асабліва не паддаліся механізаванаму
вырошчванню і таму ўвасобілі у сабе увесь цяжар калгаснага прыгону.
Калгасныя буракі дзялілі на дзялкі - на пачатку заўсёды доўгіх барознаў
брыгадзір убіваў калкі з прозвішчамі калгаснікаў, не выключаючы і пенсіянераў.
Тыя мусілі адбыць дзве праполкі, а часта - калі калгас ня меў іншай сілы
- дагледзець да канца - выкапаць , пачысціць і пагрузіць на трактары. Не
пайсці на буракі - было роўназначна бунту, ці адкрытай апазіцыі . Не апалоўшы
буракі нельга было атрымаць сена, каня ці талонаў на цукар .
Таму на буракі хадзілі да смерці . Чым больш старэла вёска - тым ніжэй
сгіналіся постаці на бураковых палетках - пакуль урэшце самыя
нямоглыя не станавіліся ў баразёнках на калені.
Бурак - адно са словаў, якому удаецца амаль цалкам вынесніць з беларускага
лексічнага поля свой іншамоўны адпаведнік. Нават на трасянцы мала
хто кажа 'свекла' . А тыя, хто імкнецца перамагчы свой акцэнт, вынайшлі
кампраміс: бурякі.
Алена Ціхановіч.
Самае папулярнае
1