Зьявіліся аўтобусы ў Беларусі разам з беларусізацыяй у 1924 годзе.
Іх было тады 15. Тых першых, ня новых, ангельскіх ды нямецкіх, размаляваных
бальшавіцкімі лёзунгамі ды буржуйскімі рэклямамі. І езьдзілі яны толькі
ў Менску.
Колькі гадоў пазьней зьявіліся аўтобусы і ў Заходняй Беларусі.
Але гэта былі навюткія швэйцарскія машыны фірмы Arbonne і ў народзе іх
звалі па-просту арбонамі.
На мяжы 80-х ды 90-х гэтае слоўца ўвайшло было ў лексыкон нэафіцкае
беларушчыны – сваё ж слова. Але не прыжылося. Аўтобус застаўся аўтобусам.
Па вайне аўтобус перамог усё, што рухалася. З 73 году пераважная
колькасьць беларускага люду толькі ім перамяшчаецца па сваёй зямельцы.
На працу і на адпачынак, на госьці і да хаты. Па ягоных раскладах жыве
цяпер беларус.
Аўтобусных шляхоў у Беларусі больш за 120 тысячаў кілямэтраў.
Яны злучылі ўсё. Гэта, пэўна, і ёсьць наш беларускі экватар, які ў тры
разы большы за экватар усёй зямлі.
Сяргей Харэўскі
Самае папулярнае
1