Асаднік- слова, утворанае ад паўночна-славянскага дзеяслову "
асаджвацца", пасяляцца. У польскай, чэскай, славацкай,
украінскай, верхне-лужыцкай мовах "асада" азначае пасяленьне, сядзібу,
калонію. Асадніцтва менавіта як каланізацыя мае нэгатыўнае адценьне, паколькі
яно заўсёды зьвязана зь нейкай
асыміляцыяй чужога, калі не захопам, дык прынамсі прыўлашчэньнем.
У гісторыі Беларусі вядомае паняцьце " асадных" або "чыншавых
сялян", у свой час за ваенныя заслугі, зямлю і шляхецкія званьні атрымоўвалі
нават татары, але усё роўна не яны засталіся у
народнай памяці Беларусаў, як " асаднікі". Асаднікі -адметны фэномэн 20-га
стагодзьдзя. Гэта вайсковыя і цывільныя каланісты, якіх у міжваенны перыяд
польскі урад перасяляў з цэнтральных раёнаў краіны у заходнюю Беларусь
і Украіну.
"Асадніцтва" пачалося на аснове закону са сьнежня 20-га году пра надзяленьне
зямлёю жаўнераў, якія асабліва вызначыліся у вайне супраць бальшавікоў.
Асаднікаў надзялялі участкамі зямлі па некалькі дзесяткаў гэктараў і пасялялі
пераважна уздоўж савецка-польскай мяжы. Яны былі у асноўным узброеныя,
аб'ядноўваліся ў "Саюз былых абаронцаў усходніх ускраін", выконвалі паліцэйскія,
адміністратыўныя і антыдэвэрсыйныя функцыі. Усяго, у заходняй Беларусі
" асаджана" каля 9-ці тысяч такіх каланістаў разам з семьямі. Мэта гэтай
акцыі - зьмяніць этнічны склад насельніцтва у памежных раёнах, паланізаваць
мясцовых Беларусаў, адгарадзіцца ад Савецкага Саюзу надзейнай сьцяной карэнных
палякаў.
Для Беларуса- " асаднік" нагадвае "рассаднік", і пры тым не рассаднік
блакітнавокай, роднай валошкі, але калючага пустазельля -чартапалоху.
Кастусь Бандарук.
Самае папулярнае
1