Мой бацька мне расказваў: калі ў 39-ым годзе ў нашую вёску Казьляковічы
прыйшлі бальшавікі – людзі былі супраць іх. Аднак, бацька тады ўсё яшчэ
думаў: чаму ўсе так супраць, называюць іх ворагамі? Можа, гэта сапраўды
прыйшлі прыяцелі?
Мой бацька ў той час працаваў бальнікам – сплаўляў па рэках балі. Новая
ўлада абяцала плаціць яму пэўныя грошы за гэтую працу. Але празь некаторы
час, калі прыйшлі атрымліваць заробак, аказалася, што яны падманулі: заплацілі
значна меней.
Потым на касавіцу бацьку прымусілі касіць наступным чынам: два дні на
карысьць калгасу і толькі трэйці – для сябе. Казаў, што такога раней не
было ніколі, ні пры якой уладзе. І так паўсюль: хлусьня, зьдзекі, падман.
Яшчэ лепшых гаспадароў зь вёскі пачалі вывозіць у Сібір ды яшчэ некуды.
І праз пэўны час бацька мне і кажа: “Сапраўды, сынок, праўду людзі спачатку
казалі: гэта прыйшлі ворагі.
Сяргей Целяхан
Самае папулярнае
1