Мая незабыўная сустрэча з Бацькаўшчынай пасьля 50 гадоў 13 лютага 1992
году а 8-й гадзіне раніцы, калі я цягніком з Варшавы прыехаў у Менск. Спатыкалі
зь кветкамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі. Прыступ радасьці напоўніў мяне,
я ўкленчыў, перахрысьціўся, пацалаваў беларускую зямельку, і тут заўважыў
асобу ў расе. Папрасіў яе багаславенства. Ераманах Іаан багаславіў і сказаў:
“Мітрапаліт Філярэт запрашае”.
15 лютага было сьвята Грамніцы, і я адправіўся ў Сьвята-Духаўскі сабор,
дзе служыў мітрапаліт Філярэт. Вакол сабору мноства людзей рознага веку
са сьвечкамі слухалі праз галасьнікі багаслужэньне, бо ў саборы не было
месца малельнікам.
Я стаў прабірацца да царкоўных дзьвярэй, але пачукў, як хтосьці пацягнуў
за паліто, і я азірнуўся. Пабачыў ераманаха Івана. Ён паясьніў, што пасланы
празь мітрапаліта прывесьці мяне ў сабор.
Багаслужэньне закончылася, уладыка Філярэт выйшаў і пачаў казаньне.
Калі скончыў – падклікаў мяне да сябе і прыцішаным голасам сказаў: “Даю
табе права прывітаць суродзічаў”. Я разгубіўся, анямеў на хвіліну, бо ня
чуў, ня бачыў і не чытаў, каб сьвецкая асоба, звыклы чалавек, удастойваўся
права з амбона прамаўляць да народа.
Набраўшы ў грудзі паветра, прамовіў: “Вітаюць вас суродзічы-беларусы
з Амэрыкі, якія зычаць вам здароўя і ўсяго найлепшага”.
Гэта было восем год таму, але падзеі стаяць перад вачыма так, быццам
адбыліся ўчора.
Міхась Белямук
Самае папулярнае
1