Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па міліцыянтах стралялі з «Нагана» 1940 году


Кроў на месцы трагедыі
Кроў на месцы трагедыі

Некалькі адзінак зброі і патроны канфіскаваныя ў доме ў менчука, які напярэдадні забіў супрацоўніка міліцыі, пасьля чаго застрэліўся сам.

«У доме ў менчука канфіскаваныя агнястрэльная зброя, патроны, порах, кнігі, DVD па стралковай зброі», — паведамілі суразмоўцы Інтэрфаксу ў сілавых структурах.

«Паводле папярэдніх зьвестак, па супрацоўніках міліцыі мужчына страляў з рэвальвэра сыстэмы „Наган“ 1940 году, застрэліўся ён з абрэза», — дадалі яны.

Міліцыя Менску і Міністэрства ўнутраных справаў пакуль ніяк не камэнтуюць таго факту, што 8 студзеня аднаго міліцыянта забілі, а другога паранілі.

8 студзеня міліцыянты выехалі ў прыватны сэктар Маскоўскага раёну Менску. Мясцовая жыхарка паведаміла, што на вуліцы Машыністаў нехта страляе па яе сабаку.

Суседзі паказалі на канкрэтнага грамадзяніна.

Міліцыянты спрабавалі загаварыць з мужчынам. Аднак ён дастаў пісталет і пачаў страляць.

36-гадовы міліцыянт Ігар Іванчык загінуў на месцы, яго напарнік быў паранены.

Злачынца схаваўся ў гаражы і там стрэліў сабе ў галаву, піша БелаПАН.

Гараж, дзе затрэліўся забойца
Гараж, дзе затрэліўся забойца


Гаспадар сабакі, з-за якой пачаўся канфлікт
Гаспадар сабакі, з-за якой пачаўся канфлікт


Дом, у якім жывуць гаспадары сабакі
Дом, у якім жывуць гаспадары сабакі


Пальчаткі, якія ляжаць побач з месцам трагедыі. Такімі звычайна карыстаюцца судмэдэксперты
Пальчаткі, якія ляжаць побач з месцам трагедыі. Такімі звычайна карыстаюцца судмэдэксперты


Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG