Праваслаўныя цэрквы ў гэтыя хвіліны поўныя людзей, якія ідуць прывітаць нованароджанага Хрыста: памаліцца, паставіць сьвечку, папрасіць для сябе і сваіх сем’яў Божай ласкі. Гутару з наведнікамі менскай царквы Сафіі Слуцкай:
Карэспандэнтка: «Вы прыйшлі ў царкву, як звычайна, ці дзеля сёньняшняга сьвята?»
Спадарыня: «Мы сёньня тут, каб адсьвяткаваць Божае Нараджэньне. Молімся, каб усё было добра ў нас і нашых дзяцей. Ставім сьвечкі за тых, каго з намі ўжо няма».
Спадар: «Прыйшоў папрасіць у Пана Бога прабачэньня, выказаць свае просьбы».
Карэспандэнтка: «Калі не сакрэт — якія?»
Спадар: «Вы ведаеце, я са сваёй сям’ёй жыву ў інтэрнаце шмат гадоў і мая адзіная мара, каб мы сям’ёй жылі ў сваёй кватэры. Спадзяюся, што сёлета гэтая мара зьдзейсьніцца».
Карэспандэнтка: «Як сьвяткуецца?»
Спадарыня: «Добра сьвяткуецца: вось прыйшлі ў царкву, памаліліся, запалілі сьвечкі, а зараз паедзем дадому, купім торт і гэтак адсьвяткуем».
Урачыстыя малітвы ў гонар сьвята Божага Нараджэньня ў праваслаўных цэрквах распачаліся яшчэ апоўначы, а затым прадоўжыліся ранкам сьвяточнага дня. І падчас кожнай малітвы царква была напоўненая людзьмі, кажа супрацоўніца і прыхаджанка Галіна:
«Апоўначы распачалася служба — самыя стойкія адстаялі, ну а мы малых дзяцей на ранішнюю службу прывялі. Вельмі шмат людзей было і ноччу і ранкам — бачыце, падсьвечнікі зацякаюць, не пасьпяваем чысьціць. І бацюшкі нашы напярэдадні працавалі: і ранкам, і вечарам — спавядалі людзей, бо ўсе свае грахі прыносілі, хацелі чыстымі сьвята сустракаць. Ну, і ўвечары служба сьвяточная таксама будзе, а затым усе сем вечароў — на Сьвяткі».
Царква Сафіі Слуцкай — адзін з наймаладзейшых храмаў у Менску, але ўжо зараз сюды прыходзяць сотні людзей у пошуках духоўнасьці. Толькі ў нядзельнай школе займаюцца каля 70 дзяцей, паведаміў дыякан царквы Дзьмітрый Шыла.
Разам з дарослымі яны зладзілі сьвяточны канцэрт на Божае Нараджэньне, а дыякан Дзьмітрый Шыла зьвярнуўся да вернікаў з такімі словамі:
«Я хацеў бы павіншаваць з гэтым найвялікшым сьвятам для нас, хрысьціянаў, усіх, хто верыць у Ісуса Хрыста. І пажадаць людзям, каб у іхнім жыцьці заўсёды прысутнічала адчуваньне цёплай прысутнасьці Бога. І каб Гасподзь прысутнічаў ва ўсіх справах, плянах і пачынаньнях, каб усім людзям дапамагаў».
Як паведаміў дыякан Дзьмітрый Шыла, Калядкі ў народных традыцыях вернікі царквы Сафіі Слуцкай будуць ладзіць цягам усіх сьвяточных дзён.